wd wp Пошук:

Варг Вікернес

Варг Вікернес, па нараджэнні Крысціян Вікернес (нарв.: Varg Vikernes [ˈvarɡ ˈviːkeɳes], Kristian Larssøn Vikernes; нар. 11 лютага 1973), таксама вядомы як Граф Грышнак (англ.: Count Grishnackh) — нарвежскі музыкант, стваральнік і адзіны ўдзельнік блэк-металічнага гурта Burzum.

Варг Вікернес адбываў турэмны тэрмін за ўчыненае ў 1993 годзе забойства гітарыста іншага блэк-металічнага гурта, Mayhem, Еўранімуса. 10 сакавіка 2009 г. было апублікавана паведамленне аб тым, што чарговае прашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні было задаволена і ён у бліжэйшы час будзе выпушчаны з турмы. 22 мая Вікернес пацвердзіў сваё вызваленне.

Артыкулы і кнігі

Варг Вікернэс — аўтар вялікай колькасці артыкулаў і кніг. Асноўная іх тэма паганства, пры гэтым закранута не толькі паганства скандынаваў, але і ўсіх германскіх народаў, а таксама славян. Большая частка гэтых артыкулаў апублікаваныя ў кнізе Vargsmål (Прамовы Варга).

У артыкулах і інтэрв’ю неаднаразова заклікаў чытачоў не давяраць ніводнаму іншаму рэсурсу, акрамя www.burzum.org, ва ўсім, што тычыцца яго асобы. Сайт www.burzum.org хосціцца ў Расіі і даступны толькі на дзвюх мовах — англійскай і рускай.

Бібліяграфія

на нарвежскай мове

на англійскай мове

на рускай мове

Зноскі

  1. http://www.nndb.com/lists/514/000063325/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Музыканты Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Забойцы Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Неапаганства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бергене
Катэгорыя·Музыканты блэк-метала
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі