wd wp Пошук:

Korpiklaani

Korpiklaani («Лясное брацтва»[1], ад фінск.: korpi — «глухі лес», «дрымучы лес» і klaani — «клан», «брацтва») — фінскі фолк-метал-гурт. З’явіўся ў 1993 годзе як рэстаранны пад назвай Shamaani Duo. Гурт, які тады складаўся толькі з Ённэ Ярвеля і Маарэн Айкіё, іграў сем дзён у тыдзень у рэстаране Hullu poro («Звар’яцелы паўночны алень») ў Лапландыі. З 1997 года гурт называецца Shaman, у 2003 годзе ўдзельнікі Shaman сфарміравалі Korpiklaani і адлічваюць сваю гісторыю ад гэтага моманту.

Музыка Korpiklaani ўяўляе сабой сумесь цяжкага металу і традыцыйнай саамскай і фінскай музыкі. У першых альбомах гурта, Idja і Shamaniac, значная частка песень уяўляла сабой традыцыйны саамскі ёйк.

Склад

У пастаянны склад гурта, разам з рок-гітарыстамі, уваходзіць скрыпач, акардэаніст і флейтыст. Апроч таго, на альбоме Tales Along This Road можна пачуць торупіль (эстонскую валынку).

Удзельнікі

Былыя ўдзельнікі

13 верасня 2011 года было аб’яўлена, што Яака Лемеццю пакідае гурт з-за праблем са здароўем. Замест яго ўзялі студэнта факультэта народнай музыкі Акадэміі імя Сібеліуса Тээму Ээрала. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю Korpiklaani, калі памяняўся склад. Ээрала ўпершыню выступіў з гуртам на канцэрце ў Ротэрдаме 24 верасня[2]. Цераз некаторы час у складзе Korpiklaani зноў адбыліся змяненні — 22 лютага 2012 году Тээму змяніў скрыпач Туомас Роўнакары[3].

Дыскаграфія

Korpiklaani — адзін з самых «пладавітых» гуртоў, якія іграюць фолк-метал: пачынаючы з 2003 года гурт выпусціў восем поўнафарматных альбомаў. Па водгуках саміх музыкаў, Korpiklaani іх не корміць — практычна ўсім прыходзіцца працаваць «на баку», каб зарабіць сабе на дастойнае жыццё.

Як і планавалася, 3 жніўня 2012 года выйшаў новы альбом гурта — Manala[4].

Shamaani Duo

Shaman

Korpiklaani

Поўнафарматныя альбомы

Сінглы

Відэакліпы

Зноскі

  1. Alex Zaglin Finnish Folk with a Twist: an Interview with Jarkko Aaltonen of Korpiklaani(нявызн.) (недаступная спасылка). TimesSquare.com (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.
  2. Новости : KORPIKLAANI поменяли скрипача : Russian Darkside
  3. New fiddler and headlining tour: артыкул на афіцыйным сайце гурта.(фін.)
  4. First details on the new album Manala: артыкул на афіцыйным сайце гурта.(фін.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы Фінляндыі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фолк-метал-гурты Фінляндыі
Катэгорыя·Музычныя гурты стылю фолк-метал