wd wp Пошук:

Павел Францішак Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Сапега і Павел Сапега. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Павел Францішак Сапега (да 23 красавіка 1657 — 1 кастрычніка 1715, Кодзень) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Сакратар вялікі літоўскі (17041713[3]), біскуп жамойцкі (1715).

Біяграфія

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Казіміра Уладзіслава і Мікалая Леана.

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Львове і Варшаве. Працягваў адукацыю ў Заходняй Еўропе, наведаў Італію, Францыю, Нідэрланды і Германію. У 1679 вярнуўся ў Літву.

Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славакію і Венгрыю на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад ваеннай кар’еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высвечаны на святара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.

У прысягнуў 1702 Аўгусту Моцнаму, ад якога атрымаў у 1704 урад сакратара вялікага літоўскага. Пад націкам радзіны ўлетку 1707 часова перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага. Высвечаны на біскупа жамойцкага 21 студзеня 1715[4].

Пахавалі біскупа ў касцёле Святой Ганны ў Кодні[5].

Зноскі

  1. Paweł Franciszek (w zakonie Bernard) Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
  3. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 239.
  4. Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. V. — Patavii, 1952. S. 343.
  5. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 201.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кодані
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Біскупы жамойцкія
Катэгорыя·Сакратары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1657 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кодані
Катэгорыя·Каўнаская архідыяцэзія
Катэгорыя·Памерлі ў 1715 годзе