wd wp Пошук:

Мікалай Леан Сапега

Мікалай Леан Сапега (1644 — 1 лютага або 10 чэрвеня 1685) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (16771683), ваявода брацлаўскі1683), староста оўруцкі[2].

Біяграфія

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Казіміра Уладзіслава.

У 1664 па смерці бацькі атрымаў казацкую харугву. Браў удзел у няўдалай для Каралеўства Польскага бітве пад Брагілавам (снежань 1666), дзе яго аддзел панёс значныя страты.

З уласнай харугвай удзельнічаў у Хоцінскай бітве. Падчас кампаніі 1676 года ачоліў панцырную харугву. Браў удзел у бітве пад Венай (1683).

У 1667 абіраўся паслом на сойм. Не цікавіўся палітычнымі пытаннямі, захоўваў верасць каралю і вялікаму князю Яну Сабескаму.

Ажаніўся з Ганнай Харленскай (шлюб у 1678), з якой меў сыноў Адама і Яна, дачку Яну. Пахавалі Мікалая Леана Сапегу ў касцёле Св. Ганны(польск.) бел. ў Кодні[3].

Зноскі

  1. Mikołaj Leon Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 (польск.)
  3. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 198. (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кашталяны валынскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1644 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1685 годзе
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кодані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старосты оўруцкія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Ваяводы брацлаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула