wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Уцюпін

Павел Уладзіміравіч Уцю́пін (нар. 17 снежня 1976, с. Папоўка, Харольскі раён, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан (з 2020).

Біяграфія

Нарадзіўся 17 снежня 1976 года ў сям’і Любові і Уладзіміра Уцюпіных, якая паходзіла з Кургана. Бацька быў ваенным, таму сям’я шмат пераязджала па СССР, у выніку асеўшы ў Барысаве[1].

Вучыўся ў гімназіі ў Барысаве[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, эканаміст, магістр эканамічных навук; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне міжнародных адносін.

Працаваў намеснікам дырэктара па знешнеэканамічных сувязях малога прадпрыемства «Дубль В», начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў вытворча-камерцыйнай фірмы «УТВ», эканамістам планава-эканамічнага аддзела сумеснага прадпрыемства «ФрэБор» у горадзе Барысаве. Пасля заканчэння аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта быў саветнікам, галоўным саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 2006 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына».

У 2008 годзе Уцюпін быў абраны членам Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці[1].

У парадку пераводу пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2011 г. № 1494 прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 года прызначаны Міністрам прамысловасці Беларусі[2], заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года.

20 ліпеня 2020 быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан[3]

Сям’я

Маці Любоў Уцюпіна працавала настаўніцай малодшых класаў. Малодшая сястра — Крысціна, працуе юрысконсультам[1].

У БДЭУ пазнёміўся з будучай жонкай Александрынай, якая паходзіла з Новалукомля. У 2005 годзе пара ажанілася. Маюць дваіх дзяцей, старэйшай дачцэ Сафіі — 12 гадоў. Сыну Андрэю — 10 (2018)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Хто замяніў скандальна знятага Ваўка: пяць фактаў пра новага міністра прамысловасці Паўла Уцюпіна
  2. Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
  3. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Намеснікі міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харольскім раёне (Прыморскі край)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Казахстане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе