wd wp Пошук:

Белшына

Беларускі шынны камбінат ААТ «Белшына» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Еўропе, якое выпускае больш 180 тыпапамераў шын для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад’ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактараў і сельскагаспадарчых машын[2].

Каля 90 % шын, якія выпускаюцца на камбінаце, зяўляюцца радыяльнымі. Усе выгляды прадукцыі (пнэўматычныя шыны) абароненыя патэнтамі па двух параметрах: канструкцыя и вонкавы выгляд.

Беларускі шынны камбінат падтрымлівае дзелавыя адносіны з 44 краінамі, асноўны замежнагандлёвы партнёр прадпрыемства — Расія. Звыш за 60 % экспартнай прадукцыі рэалізуецца туды.

Паводле дадзеных за першыя 10 месяцаў 2005 года аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2004 года склаў 120,5 % (у супастаўных коштах).

У канцы 2005 года прадпрыемства прыступіла да рэалізацыі праекту па рэканструкцыі вытворчасці буйнагабарытных і звышбуйнагабарытных цельнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі для кар’ернай тэхнікі. Паводле праекту, пасля яго рэалізацыі аб’ём вытворчасці новых шын будзе складаць 15888 штук у год. Плануецца, што да 90 % новай прадукцыі будзе экспартавацца, пры гэтым па тэхнічных характарыстыках такія шыны не будуць саступаць прадукцыі вядучых замежных вытворцаў. Агульны кошт праекту складае каля 28 мільёнаў еўра, фінансаванне яго вядзецца як за уласныя сродкі прадпрыемства, так і з прыцягненням інвестыцыяў (у якасці асноўнага фундатара выступае канцэрн «Белнафтахім»).

Санкцыі

ААТ «Белшына» знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША з 2011 года[3], але з 2015 па 2021 год санкцыі супраць яе былі прыпыненыя[4][5]. 9 жніўня 2021 года ў спіс быў уключаны генеральны дырэктар «Белшыны» Андрэй Бунакоў[5][6].

2 снежня 2021 года «Белшына» трапіла ў чорны спіс Еўрасаюза[7]. 20 снежня кампанію ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[8]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[9][10].

Зноскі

  1. Руководство предприятия
  2. О компании (нявызн.). Белшына. Праверана 29 сакавіка 2017. (руск.)
  3. Federal Register, Volume 76 Issue 162 (Monday, August 22, 2011)(англ.) . Праверана 24 ліпеня 2021.
  4. Robin Emmott. EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus(англ.) . Reuters (29 кастрычніка 2015). Праверана 21 верасня 2021.
  5. 1 2 Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  6. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  7. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам (нявызн.). Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  8. Searching for subjects of sanctions
  9. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія (нявызн.). Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Кампаніі паводле алфавіта
1963 год у Бабруйску
Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі
Прадпрыемствы Бабруйска
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы
Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС