wd wp Пошук:

Павел Сяргеевіч Богуш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Богуш. Павел Богуш (нар. 24 студзеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ, дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. Восенню 2014 года разам з барысаўскай камандай прымаў удзел у Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за БАТЭ у першым матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), калі на полі выйшлі ў асноўным дублёры барысаўчан.

У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Аднак, ужо ў ліпені пакінуў Смалявічы[3] і ў жніўні стаў іграком сталічнага «Промня»[4]. У сакавіку 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5], аднак не згуляў ніводнага матча.

У жніўні 2017 года далучыўся да «Крумкачоў», дзе гуляў у асноўным за дубль. 20 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Гарадзеяй» (0:3).

Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[6], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[7] і неўзабаве стаў іграком «Чысці». У сезоне 2019 застаўся іграком клуба, які змяніў назву на «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, далучыўся да «Маладзечна», аднак так і не згуляў за гэты клуб і неўзабаве пакінуў яго.

У чэрвені 2021 года далучыўся да «Узды», аднак згуляў толькі ў адным матчы і неўзабаве пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера

У верасні 2012 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе адзначыўся голам у браму Арменіі.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльБАТЭ264
2014дубльБАТЭ262
2015дубльБАТЭ2110
2016 (1)Д2Смалявічы-СТІ91
2016 (2)Д2Смалявічы-СТІ91
2017 (1)Д2Смалявічы-СТІ00
2017 (2)Д1Крумкачы20
2018 (1)Д2Граніт110
2018 (2)Д2Чысць91
2019Д3Андэрдог99
2021 (сяр.)Д3Узда10

Зноскі

  1. Pavel Bogush // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша (руск.)
  3. Богуш и Бурый покинули «Смолевичи-СТИ» (руск.)
  4. «Луч» арендовал у БАТЭ Богуша, Бурого и Ровбута (руск.)
  5. Богуш подписал контракт с «Лучом» (руск.)
  6. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)
  7. Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Узда
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе