wd wp Пошук:

Павел Рыгоравіч Друцкі-Любецкі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Павел Рыгоравіч Друцкі-Любецкі (нар. каля 1582 — пам. паміж 9 кастрычніка 1640 і 21 кастрычніка 1644) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Рыгора Іванавіча і Марыны Фёдараўны Рудзецкай.

Праваслаўны. Член Люблінскага праваслаўнага брацтва (1601 г.). 1 верасня 1619 г. падпісаў ліст валынскай шляхты аб адкрыцці царквы, школы і шпіталя пры Луцкім брацтве[uk].

Суддзя гродскі луцкі (фіксуецца з 1 верасня 1619 па 10 мая 1627), падстараста луцкі (згадваецца з 25 верасня 1630 па 5 лютага 1639).

Цэнтрам яго валынскіх валоданняў быў Козін, дзе змяшчалася сядзіба. 28 чэрвеня 1612 атрымаў (разам з застаўнымі трымальнікамі маёнткаў у Аршанскім павеце Тэафілам-Рыгорам Філонавічам Сіпайлам, Станіславам Станіслававічам Хамцом і яго жонкай падсудкаўнай земскай аршанскай Ганнай Паўлаўнай Углоўскай) адкладальны дэкрэт аршанскага земскага суда па позве сваякоў — падстарасты аршанскага Абрама Падбярэзскага, Юрыя Кубліцкага і Марыны Даманскай аб атрыманні чвэрці ў дварах Відзенічы, Загараддзе, Палонная, с. Худава, замку і месце Друцку, 10 кастрычніка 1617 атрымаў дэкрэт Галоўнага Трыбунала ВКЛ, які скасоўваў перадачу 4-й часткі ў відзеніцкіх маёнтках яго цётцы Аўдоцці Сяляве.

10 мая 1627 г. Павел разам з братам Іванам, як уласнік сяла Любча[1] атрымаў дэкрэт луцкага падкаморскага суда па справе аб размежаванні з суседнімі маёнткамі князя Ежы Заслаўскага, епіскапа луцкага і астрожскага Ераміі Пачапоўскага, архімандрыта жыдычынскага Іосіфа Мукасея-Бакавецкага[uk], Бальцара і Аляксандра Раецкіх, 09.10.1640 разам з братам Іванам атрымаў дэкрэт луцкага земскага суда па справе з канюшым каронным, старастам луцкім князем Уладзіславам-Дамінікам Заслаўскім аб сёлах Залесцы, Тыхоцін, якія Павел некалі аддаў у заставу Багдану Амельяновічу, нашчадкі якога прадалі іх кашталяну кракаўскаму князю Янушу Астрожскаму.

Зноскі

  1. апрача іх, долі ў ім мелі ваявода брацлаўскі, стараста жытомірскі князь Аляксандр Заслаўскі, стараста луцкі Геранім Янавіч Харленскі, капітан Шыман і каралеўскі дваранін Крыштаф Харленскія. З трох апошніх Геранім быў унукам, а Шыман і Крыштаф сынамі княжны Ганны Багданаўны Друцкай-Любецкай і Мікалая Харленскага.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Суддзі гродскія луцкія
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Падстаросты луцкія