wd wp Пошук:

Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі

Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі (нар. паміж 1551—1567  — пам. незадоўга да 20 лютага 1595) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын князя Івана Раманавіча (пам. 1567) і княжны Алены Солтанаўны Сакольскай (яе 2-і муж Васіль Цяпінскі, з якім была ў шлюбе ў 1580 г.). Меў братоў Івана (пам. паміж 1581—1586 гг.), Васіля, сясцёр — Багдану (муж — суддзя гродскі луцкі Астафі Малінскі), Марыну (муж — Пётр Кубліцкі)[1], Аўдоццю (муж — Гермаген Сялява)[2].

Урадаў не займаў. Паводле падзелу з братам Васілём ад 09.02.1586 (актыкаваны 19.02.1586 у луцкім гродскім судзе), атрымаў валынскія валоданні роду — чацвёртую частку ў замку, мястэчку і прадмесці Любча, двары Залесцы і Козін (з аднайменнымі сёламі), сёлы Рудка, Стаў, Падолаўка Луцкага павета, пляц у г. Луцку. Яшчэ ў 1583 г. распачаўся яго шматгадовы судовы працэс з сястрой Аўдоццяй, якая з прычыны неатрымання пасагу прэтэндавала на 4-ю частку відзеніцкіх і валынскіх валоданняў роду. Справа скончылася пасля смерці Рыгора дэкрэтам аршанскага земскага суда ад 11.10.1595, які стаў на бок Аўдоцці і прысудзіў ёй долю ў маёнтках у Аршанскім павеце. Паколькі відзеніцкія маёнткі[3] належалі ў 1595 г. сям’і Рыгора, то, можна меркаваць, што іх ранейшы ўладальнік яго брат Васіль памёр да гэтага часу.

Сям’я

Быў у шлюбе з Марынай (Марушай) Фёдараўнай Рудзецкай (пам. паміж 11.10.1595 і 08.01.1602), дачкой чашніка валынскага. З ёй меў дзяцей:

Зноскі

  1. мела сына Юрыя, дачок Марыну (у 1612 г. удава Крыштафа Даманскага), Зоф’ю (муж — падстараста аршанскі Абрам Падбярэзскі) Кубліцкіх.
  2. іх шлюб адбыўся ў 1580 г.
  3. Фактычна знаходзіліся ў заставе ў падсудка земскага аршанскага Паўла Углоўскага
  4. мела сыноў Міхаіла, Аляксандра і дачку Ганну (яе муж Станіслаў Насілоўскі) Гулевічаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1595 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1596 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Друцкіх-Любецкіх