wd wp Пошук:

Павел Паўлавіч Шуба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шуба. Павел Паўлавіч Шуба (15 студзеня 1926, в. Танежыцы Слуцкі раён, БССР — 2000) — савецкі і беларускі лінгвіст, прафесар, доктар філалагічных навук (1972), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1926 г. у вёсцы Танежыцы Слуцкага раёна. Да вайны скончыў сем класаў Чапліцкай сярэдняй школы і два курса Слуцкага педвучылішча. У ліпені 1944 года быў мабілізаваны ў рады Савецкай Арміі, змагаўся на 1-ым і 3-ім Беларускіх франтах, быў цяжка паранены.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны завочна вучыўся ў Слуцкім педвучылішчы. У 1947 годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, у 1951 г. паспяхова скончыў яго і паступіў у аспірантуру пры кафедры беларускай мовы таго ж інстытута. У 1954/1955 навучальным годзе працаваў старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы. У 1955 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю і перайшоў на працу ў Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. У 1961 годзе быў запрошаны на працу ў Белдзяржуніверсітэт, спачатку на пасаду дацэнта, а пасля абароны доктарскай дысертацыі (1972) — на пасаду прафесара кафедры рускай мовы (1974). У 1975 годзе быў абраны на пасаду загадчыка кафедры рускай мовы і ўзначальваў яе на працягу 25 гадоў (да 1999 г.).

Навуковая дзейнасць

У беларускай лінгвістыцы і педагагічнай навуцы імя П. П. Шубы займае асаблівае месца[2]. За 45 гадоў навуковай дзейнасці ім было напісана больш за 300 прац[3], выхавана некалькі пакаленняў прафесіяналаў-русістаў, створана навуковая школа, у рамках якой вывучаліся граматычныя катэгорыі рускай і беларускай моў, праблемы словаўтварэння, пытанні білінгвізму і моўных кантактаў, тапанімія, методыка выкладання роднай мовы ў ВНУ і ў школе і інш..

Значнае месца сярод навуковых прац П. П. Шубы займаюць лексікаграфічныя выданні.

Паспяхова працаваў ён і над складаннем самага вялікага слоўніка беларускай мовы — « Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5-ці тамах (у 6-ці кнігах). З яго ўдзелам выдадзены «Беларуска-рускі слоўнік» (1962), «Руска-беларускі матэматычны слоўнік», тлумачальныя слоўнікі беларускай і рускай моў для сярэдніх школ (1966, 1975, 1998).

У 1993 годзе ў «Тлумачальным слоўніку беларускіх прыназоўнікаў» П. П. Шуба ўпершыню ва ўсходнеславянскай лінгвістыцы даў лексікаграфічнае апісанне беларускіх прыназоўнікаў. Асаблівую ўвагу П. П. Шуба звяртаў на напісанне падручнікаў для школ і ВНУ. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны першы ў рэспубліцы навучальны камплект па курсе «Современный русский язык» для студэнтаў універсітэтаў Беларусі. Ён — сааўтар і навуковы рэдактар ​​некалькіх пакаленняў падручнікаў па беларускай (1- 3 класы школы з рускай мовай навучання), рускай (5-9 класы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы) мовах. На працягу многіх гадоў П. П. Шуба быў кансультантам па пытаннях мовы і моўнай палітыкі Міністэрства адукацыі і навукі РБ, членам прэзідыума Цэнтра навуковай кнігі і сродкаў навучання, старшынёй спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый на атрыманне навуковай ступені доктара філалагічных навук пры Белдзяржуніверсітэце, галоўным рэдактарам рэспубліканскага часопіса «Русский язык и литература».

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Беларуская мова. Энцыклапедыя». Кавалер ордэна Славы III ступені, ордэна Айчыннай вайны I ступені, ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Šuba Pavel Paǔlavìč // VIAF ID
  2. «Память. Слуцкий район. Слуцк», Мн., 2000, кн. 2.
  3. http://nasledie-sluck.by/ru/people/1996/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкага педагагічнага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Танежыцах
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»