wd wp Пошук:

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы

«Тлумача́льны сло́ўнік белару́скай мо́вы» (ТСБМ) — першы слоўнік у гісторыі беларускай лексікаграфіі. Створаны ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР пад агульнай рэдакцыяй К. Атраховіча. Выдадзены ў 5 тамах у 1977—1984 гадах выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя»[1].

Змест

Слоўнік тлумачыць значэнні слоў і фразеалагічных зваротаў, вызначае іх унармаванае ўжыванне, вымаўленне і напісанне. Асноўныя задачы — адлюстраванне лексіка-семантычнага стану беларускай літаратурнай мовы ад пачатку ХХ стагоддзя да 1970-х гадоў, садзейнічаць далейшай нармалізацыі беларускай мовы і павышэнню маўленчай культуры беларускага народа, служыць крыніцай для даследчыкаў пры вывучэнні лексічных сродкаў блізкіх па паходжанні моў. У слоўніку змешчана больш за 105 тысяч слоў, фразеалагічных і тэрміналагічных выразаў. Лексічны матэрыял падаецца ў алфавітным парадку[1]. Уключаны навуковыя тэрміны, якія ўжываюцца ў школьных падручніках, у навукова-папулярных выданнях і перыядычным друку; агульнаўжывальная лексіка і фразеалогія, што выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах і стылях беларускай мовы; новыя словы, засвоеныя шырокім колам грамадскасці; іншамоўныя словы, архаізмы і гістарызмы і іншае[2]. Кожнае слова мае граматычную, стылістычную і акцэнталагічную характарыстыкі, цытаты з мастацкай, навуковай і публіцыстычнай літаратуры. Да слоў іншамоўнага паходжання даюцца этымалагічныя даведкі. Не мае ўстарэлых і вузкадыялектных слоў, індывідуальных неалагізмаў, складаных прыметнікаў, якія пішуцца праз злучок, прыслоўяў з прыстаўкай «па-», літарных абрэвіятур[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 М. Р. Суднік. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 477.
  2. Дзмітрый Дзятко. Сучасная беларуская лексікаграфія: лексемныя тлумачальныя слоўнікі // Роднае слова. — 2018. — № 1. — С. 41.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Кніжныя серыі
Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Тлумачальныя слоўнікі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Слоўнікі беларускай мовы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара