.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Лоўгач (нар. 2 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2012 года пачаў выступаць за дубль. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, аднак так і не дэбютаваў за яе. У пачатку 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні», а ўлетку перайшоў у «Ашмяны», якія не здолеў выратаваць ад вылету ў Другую лігу. У 2017 годзе выступаў у Першай лізе за «Баранавічы», быў адным з асноўных ігракоў.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў лютым афіцыйна папоўніў яго склад[2]. У першай палове сезона 2018 трывала з’яўляўся на полі, пазней з-за траўм страціў месца ў аснове. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[3].
У чэрвені 2019 года далучыўся да «Маладзечна», дапамог клубу выйсці ў Першую лігу. У красавіку 2020 года стаў іграком «Астраўца».
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Мінск | ![]() | 8 | 1 |
2013 | дубль | Мінск | ![]() | 29 | 5 |
2014 | дубль | Мінск | ![]() | 28 | 2 |
2015 | дубль | Мінск | ![]() | 9 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Смаргонь | ![]() | 4 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Ашмяны | ![]() | 13 | 2 |
2017 | Д2 | Баранавічы | ![]() | 25 | 5 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() | 16 | 1 |
2019 (2) | Д3 | Маладзечна | ![]() | 17 | 3 |