О́тар[1] (трансліт.: Otar, руск.: Отор) — аграгарадок у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца за 5 км у напрамку на поўнач ад горада Чачэрск, за 70 км ад Гомеля, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская[2]. На ўсход ад вёскі працякае рака Сож.
За 1,5 км ад аграгарадка курган на ўшанаванне памяці землякоў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну[2].