wd wp Пошук:

Аторскі сельсавет

Ато́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Отар.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іпалітаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чачэрскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (Ганнаполле, Захарполле, Кавалёў Рог, Мяжэлішча, Новае Захарполле, Сапрыкі, Юны, Ядзінства), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Захарполле, а сельсавет перайменаваны ў Захарпольскі сельсавет[1]. 25 мая 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Глыбочыцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чачэрск, а сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі[2].

1 снежня 2009 года Чачэрскі сельсавет перайменаваны ў Аторскі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1297 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — цыганы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аторскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна