wd wp Пошук:

Камышын

Камышын, горад у цэнтральнай часцы Валгаградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Камышынскага раёна.

Горад размешчаны на правым беразе Валгаградскага вадасховішча, у вусце ракі Камышынка, за 200 км на поўнач ад Валгаграда. У горадзе размешчаны: рачны порт, чыгуначная станцыя Прыволжскай чыгункі. Праз горад праходзіць федэральная аўтамабільная траса 1Р228 Сызрань — Саратаў — Валгаград. За 16 км на паўночны захад ад горада знаходзіцца вайсковы аэрадром «Лебядзінае».

Транспарт

У горадзе дзейнічае аўтобусны транспарт, які абслугоўвае 24 маршруты. Левы і правы бераг ракі Камышынкі (адпаведна новы і стары горад) злучае Барадзінскі мост, вядуцца размовы аб будаўніцтве другога моста ў раёне трэцяга гарадка. Муніцыпальныя аўтобусы падпарадкаваныя аўтакалоне № 1733, таксама існуе разгорнутая сетка маршрутных таксі. Кошт праезду ў аўтобусах 7 рублёў (700 беларускіх рублёў), аўтобусах ПАЗ фірмы «Алёша» 8 рублёў (800 беларускіх рублёў), у маршрутных таксі 9 рублёў (900 беларускіх рублёў). У 1980-х гадах планавалася будаўніцтва тралейбуснай лініі, але праект не быў завершаны. У памяць аб гэтым на дамбы (вул. Базарава) знаходзіцца электрычная падстанцыя, а на Саратаўскай трасе стаяць апоры ЛЭП.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Численность населения Российской Федерации по городам, поселкам городского типа и районам на 1 января 2010а

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Валгаградскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)