wd wp Пошук:

Оле Клінт-Енсэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клінт-Енсэн. Оле Клінт-Енсэн, (31 сакавіка 1918, Нествед — 13 чэрвеня 1980, Орхус) — дацкі археолаг, прафесар, доктар філасофіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў дацкім горадзе Нестведзе ў 1918 годзе, пераехаў у дзяцінстве з бацькамі на востраў Борнхальм, дзе ў 1936 годзе пачаў вучыцца ў мясцовай гімназіі. У 19361944 гадах ён вучыўся археалогіі ў Ёханеса Брондстэда і Кнуда Фрыса Ёхансена на кафедры археалогіі ва ўніверсітэце Капенгагена. У студэнцкія гады прымаў удзел у раскопках у Барэмосэ. У 1950 годзе апублікаваў сваю доктарскую дысертацыю «Замежныя ўплывы у Даніі ранняга жалезнага веку», як XX том часопіса «Acta Archaeologica». Дысертацыя (абараніўся 14 снежня 1950 года) вызвала вялікі міжнародны рэзананс, як і многія яго пазнейшыя творы.

Клінт-Енсэн пачаў сваю кар’еру ў Нацыянальным музеі ў Капенгагене, але ў 1960 годзе замяніў свайго старэйшага сябра і калегу, П. В. Глоба на пасадзе прафесара кафедры ў нядаўна заснаваным археалагічным інстытуце пры Універсітэце Орхуса.

У 1966 Клінт-Енсэн быў абраны генеральным сакратаром «Міжнароднага саюза дагістарычных і протагістарычных навук(англ.) бел.».

Клінт-Енсэн загінуў у ДТЗ за дзень да пачатку сваёй працы ў якасці прафесара і дырэктара музея дагістарычнай Даніі. Наступнае ўскрыццё паказала, што ён быў у нецвярозым стане за рулём, калі адбылася аварыя.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Ole Klindt-Jensen // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. 1 2 Bricka C. F. Ole Klindt-Jensen // Dansk biografisk Lexikon / пад рэд. C. F. Bricka
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Даніі
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Даніі