wd wp Пошук:

Орхускі ўніверсітэт

Орхускі ўніверсітэт (дацк.: Aarhus Universitet) — адзін з найбуйнейшых у Даніі ўніверсітэтаў. Заснаваны ў 1928 годзе.

Орхускі ўніверсітэт ўваходзіць у топ-100 найлепшых універсітэтаў свету па большасці прэстыжных рэйтынгаў.

У розны час ва ўніверсітэце выкладалі будучыя нобелеўскія лаўрэаты Енс Крысціян Скоу (Нобелеўская прэмія па хіміі, 1997) і Дэйл Мортэнсен (Нобелеўская прэмія па эканоміцы, 2010).

Факультэты

Першыя дысцыпліны, выкладаемыя на «універсітэцкіх курсах», былі гуманітарнымі. У 1933-35 гадах быў заснаваны медыцынскі факультэт. У 1992 годзе, пасля аб’яднання з зубалячэбных школай, ён стаў называцца «Факультэтам медыцынскіх навук».

Факультэт тэалогіі быў адкрыты ў 1942 годзе, хоць прадметныя класы з’явіліся яшчэ ў пачатку 1930-х.

У 1954 годзе быў створаны факультэт прыродазнаўчых навук, пасля чаго да яго далучылі аддзяленні фізікі і хіміі, якія раней уваходзілі ў склад медыцынскага факультэта.

Факультэт эканомікі і права, заснаваны яшчэ ў 1936 годзе, са з’яўленнем курсаў псіхалогіі і палітычных навук (у 1959 і 1968 гадах, адпаведна), быў ператвораны ў факультэт грамадскіх навук.

Зноскі

  1. 1 2 https://international.au.dk/fileadmin/www.international.au.dk/About_AU/Profile/About_AU/AU_Key_statistics_2019/AU_i_tal_2019_UK_-_july_2020.pdf
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1928 годзе
Катэгорыя·Орхус
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта