wd wp Пошук:

Петэр Вільгельм Глоб

Петэр Вільгельм Глоб, таксама вядомы як П. В. Глоб (20 лютага 1911 — 20 ліпеня 1985) — дацкі археолаг, працаваў генеральным дырэктарам Музея старажытнасцей Даніі(англ.) бел. і быў таксама дырэктарам Нацыянальнага музея ў Капенгагене.

Біяграфія і навуковая дзейнасць

Набыў вядомасць дзякуючы даследаванням дацкіх балотных людзей, такіх як чалавек з Толунда і чалавек з Гробала — муміфікаваных парэшткаў людзей жалезнага і бронзавага вякоў, знойдзеных захаванымі ў тарфяніках. Сярод яго прац па антрапалогіі вылучаюцца наступныя публікацыі:

The Bog People: Iron Age Man Preserved; Denmark: An Archaeological History from the Stone Age to the Vikings; Mound People: Danish Bronze-Age Man Preserved.

Ён быў сузаснавальнікам Скандынаўскага інстытута параўнальнага вандалізму, інстытута, які вывучае гісторыю графіці. Глоб быў сынам дацкага мастака Ёханэса Глоба і бацькам дацкай мастачкі-кераміста Лотэ Глоб і мастака Андэрса Глоба. Яго найбольш вядомым даследаваннем быў Толундскі чалавек.

Глоб таксама цікавіўся археалогіяй Блізкага Усходу і кіраваў некалькімі навуковымі экспедыцыямі туды. Яны былі апісаны як адны з найбуйнейшых навуковых трансгранічных экспедыцыі з Даніі за ўвесь час існавання дацкай археалогіі[5].

Выбраная бібліяграфія

Два папярэднія кніжныя выданні з’яўляюцца вытворнымі ад адной і той жа зыходнай кнігі, напісанай у Даніі: Danske Oltidsminder, якую лепей перакласці як Помнікі Старажытнай Даніі. Гл. American Anthropologist, Volume 75, Issue 6, page 1940.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115708146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 P.V. Glob // Dansk Biografisk Lexikon
  4. 1 2 3 4 5 6 Dansk Biografisk Leksikon, 3. udgave — 3 — 1984. Праверана 24 жніўня 2022.
  5. Flemming Højlund (1999) (in Danish). Glob og Paradisets have. De danske ekspeditioner til Den Arabiske Golf.. Moesgård Museum. ISBN 87-87334-32-1. http://www.fagboginfo.dk/mutotre/mtotreo.htm. Retrieved on 5 October 2014.  Архівавана 24 верасня 2015.. Translated to English by Peter Crabb (“Glob and the Garden of Eden”) and Arabic by Mohammed Bander (“Ghūlub wa-jannat al-firdaws”).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Археолагі Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зеландыі (Данія)
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу