wd wp Пошук:

Вера Рыч

Вера Рыч (англ.: Vera Rich; 24 красавіка 1936, Лондан — 20 снежня 2009) — англійская паэтэса і перакладчыца.

Біяграфічныя звесткі

З 1953 г. ўдзельнічала ў каталіцкіх службах усходняга абраду ў капліцы Св. апосталаў Пятра і Паўла. Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт (1958). Доўгі час працавала журналісткай навукова-папулярнага часопіса «Nature». Перад выхадам на пенсію перайшла на працу ў часопіс «New Scientist».

Займалася перакладамі літаратурных твораў беларускіх, украінскіх, польскіх і іншых славянскіх аўтараў на англійскую мову. Заснавала літаратурны часопіс «Manifold», на старонках якога друкаваліся яе пераклады. Чытала лекцыі па славянскіх літаратурах у Бірмінгемскім універсітэце, аўтар некалькіх прац па беларусістыцы, адна з якіх была прысвечаная Максіму Багдановічу, іншая — беларускім элементам у скандынаўскіх сагах. Вынікі гэтых даследаванняў друкаваліся на старонках часопіса «The Journal of Byelorussian Studies».

Сябра лонданскага аддзелу ЗБВБ.

Творчасць

У 1960 годзе выйшла першая паэтычная кніга Веры Рыч — «Outlines» («Накіды»). У 1971 годзе ў Лондане — зборнік беларускай паэзіі ў яе перакладзе «Like Water, Like Fire» («Як вада, як агонь»), дзе былі апублікаваны творы 41 аўтара. Зборнік паэзіі Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна і Змітрака Бядулі ў перакладах Веры Рыч пад назвай «The Images Swarm Free» («Снуецца зданяў рой») пабачыў свет у Лондане ў 1982 годзе. Дзвюхмоўны зборнік з прадмовай Арнольда Макміліна выйшаў пад шыльдай Англа-беларускага таварыства (АБТ), а грошы на выданне дало ЗБВБ. Верагодна, змест кнігі склалі пераклады, якія Вера Рыч прапаноўвала ўвазе гасцей шэрагу беларускіх літаратурных вечароў, што ладзіліся ў Лондане супольнымі намаганнямі ЗБВБ, АБТ і Бібліятэкі імя Францыска Скарыны[3]. Пераклала паэму «Тарас на Парнасе», усе санеты і «Курган» Янкі Купалы. Яе пераклады адметныя дакладнай перадачай зместу і формы арыгінала. Перакладала таксама са стараславянскай, старанарвежскай, польскай, рускай, украінскай моў. Выступала з лекцыямі пра беларускую літаратуру[4].

Зноскі

  1. 1 2 Vera Rich // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://web.archive.org/web/20120320102652/http://www.day.kiev.ua/289864/
  3. Н. Гардзіенка (2010)
  4. Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Памерлі 20 снежня
Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Перакладчыкі з украінскай мовы
Пахаваныя ў Чаркаскай вобласці
Памерлі ў 2009 годзе
Нарадзіліся ў Лондане
Нарадзіліся ў 1936 годзе
Перакладчыкі з беларускай мовы
Памерлі ў Лондане
Перакладчыкі Вялікабрытаніі
Перакладчыкі з польскай мовы
Перакладчыкі на англійскую мову
Перакладчыкі з рускай мовы
Асобы
Англамоўныя паэты
Нарадзіліся 24 красавіка
Паэты Вялікабрытаніі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных