wd wp Пошук:

Салерна

Сале́рна[2] (італ.: Salerno) — горад і порт на Тырэнскім моры, у Паўднёвай Італіі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Салерна. Насельніцтва складае трохі больш 146 тысяч жыхароў (даныя 2009 года). Найбольш развітыя галіны прамысловасці — машынабудаванне, металургія, хімічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць. У горадзе размешчаны дзяржаўны ўніверсітэт. Салерна знакаміты ў першую чаргу тым, што з’яўляецца прывабным для турыстаў усяго свету прыморскім курортам. У XIXIII стагоддзях славіўся сваёй медыцынскай школай, прэзідэнтам якой быў вядомы ўрач Іаан Міланскі.

Заступнікам горада лічыцца Св. Мацвей. Свята горада 21 верасня.

Дэмаграфія

Дынаміка насельніцтва:

Зноскі

  1. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны правінцыі Салерна
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Салерна
Катэгорыя·Гарады Кампаніі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных