Ні́ўнікі[1] (трансліт.: Niŭniki, руск.: Нивники) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Перабродскага сельсавета.
Прыкладна за 0,7 км у напрамку на поўдзень ад ускраіны вёскі знаходзіцца возера Гарушка, за 0,3 км ад паўночнай ускраіны — возера Петкуны. Непадалёк ад вёскі знаходзіцца найвышэйшая кропка Браслаўскай грады — гара Маяк (210,9).
Вёска з’яўляецца адным з цэнтраў рассялення старавераў у Беларусі.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Пераброддзе Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].