wd wp Пошук:

Перабродскі сельсавет

Перабро́дскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Пераброддзе.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 26 сакавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзедзінаўскага сельсавета[1]. 11 лютага 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянполлеўскага сельсавета (33 населеныя пункты: вёскі Букава, Дворышча, Ігнацікі, Камянполле, Марцінаўцы, Мёркі-I, Пячонкі, Рускае Сяло, Хараброва, Янова, хутары Астравы, Віславова, Галінова, Гентава, Гізуны, Горныя, Граніца, Жукі, Загор’е, Зялёнка-II, Лугавыя, Лявонаўцы, Маразы, Мельніца, Мікелі, Наталіна, Ніўкі, Падліпкі, Робава, Сякерка, Цупова, Шчоўна і Янопаль)[2].

Геаграфія

Перабродскі сельсавет знаходзіцца на захадзе Мёрскага раёна, мае акруглую форму, на ўсходзе вялікую частку яго тэрыторыі займае балота Мох, якое абвешчана гідралагічным заказнікам. На поўначы сельсавет мяжуе з Браслаўскім раёнам і Павяцкім сельсаветам, на ўсходзе — з Мёрскім сельсаветам, на поўдні — з Новапагосцкім сельсаветам, на захадзе — ізноў з Браслаўскім раёнам.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўсходняя частка Абстэрнаўскай групы азёр.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1540 чалавек[3], з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перабродскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат