wd wp Пошук:

Нічыпар Лукіч Аксючыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аксючыц.

Нічы́пар Лукі́ч Аксю́чыц (25 (13) сакавіка 1892, в. Сакавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Лагойскага раёна Мінскай вобласці — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч, наркам гандлю і камунальнай гаспадаркі БССР, старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Біяграфія

З сялянскай сям’і.

Скончыў народнае вучылішча. З 1914 да 1917 года служыў у царскай арміі ў званні унтэр-афіцэра, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны членам палкавога салдацкага камітэта.

З кастрычніка 1917 года ў Барысаўскім выканкаме, затым у Барысаўскім ваенкамаце.

Са снежня 1918 года — старшыня Менскага валаснога камітэта.

З кастрычніка 1919 года прызначаны начальнікам Барысаўскай павятовай міліцыі, пасля камісар па харчаванню Барысаўскага раёна.

З кастрычніка 1923 года на працы ў Менску — старшыня праўлення Беларускага саюза сельскагаспадарчай і крэдытнай кааперацыі, дырэктар Белсельгасбанка ў Менску.

У 19281929 гадах наркам гандлю БССР, потым старшыня Менскага акруговага выканкама.

У снежні 1929 года прызначаны членам эканамічнай нарады пры СНК БССР, з лютага 1931 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі пры СНК БССР, з ліпеня 1931 да ліпеня 1932 года — наркам камунальнай гаспадаркі БССР.

Член ЦК КП(б)Б у 1929—1932 гадах.

Паводле некаторых звестак, арыштаваны НКУС у другой палове 1930-х гадоў і асуджаны да вышэйшай меры пакарання (расстрэл).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Народныя камісары камунальнай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Народныя камісары гандлю БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце