wd wp Пошук:

Ніна Анатолеўна Шыдлоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыдлоўская. Ні́на Шыдло́ўская (нар. 1 студзеня[3]; вёска Баканава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — грамадская дзяячка Беларусі.

Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (з 19 ліпеня 2009 года). Сузаснавальніца кампаніі «Будзьма беларусамі!» (2008).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і брыгадзіра трактарыстаў і закройшчыцы мужчынскай вопраткі. Выхоўвалася па-беларуску разам з сястрой. Скончыла 8 класаў у беларускамоўнай школе роднай вёскі Баканава Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць). Сярэднюю школу скончыла ў Барысаве (Мінская вобласць). Сястра ж засталася ў вёсцы, дзе ўладкавалася кіраўніцай Дома культуры. Маці апошнія гады працавала загадчыцай мясцовай аўтазаправачнай станцыі. Паступіла на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Студэнткай пайшла працаваць у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, дзе яе абралі кіраўніцай справамі. Пад канец 1990-х гадоў навучалася ў Еўрапейскім цэнтры бяспеказнаўства[en] імя Джорджа Маршала (Гарміш-Партэнкірхен, зямля Баварыя, Германія). Пасля навучання працаўладкавалася ў Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Выйшла замуж за сябра «Белага легіёна» Міраслава Лазоўскага[4]. У 2000-я гады была намесніцай старшыні ЗБС «Бацькаўшчына»[5].

1 кастрычніка 2008 года выступіла каардынатаркай-сузаснавальніцай кампаніі «Будзьма!» разам са старшынёй Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Аленай Макоўскай. У той дзень паведаміла: «Цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія будуць здзейсненыя падчас кампаніі, прадэманструюць жыхарам Беларусі, што беларуская мова і культура — гэта сучасна, гэта цікава, гэта перспектыўна і гэта запатрабавана сучасным светам»[6]. У ліпені 2009 года была старшынёй працоўнай групы падрыхтоўкі 5-га з’езда беларусаў свету[7]. 16 сакавіка 2012 года прадставіла відэапраект «Захапленні» кампаніi «Будзьма беларусамі!», які ўключаў 30 рэпартажаў пра беларускіх музыкантаў[8]. Увесну 2013 года рыхтавала 4-ы фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!, які адбыўся 27 чэрвеня[9]. 14 кастрычніка 2013 года адзначыла: «Фестываль задумваўся для таго, каб беларускамоўнай рэкламы ў нас было болей. Гэта адна з тых сфер, якая ўплывае на свядомасць людзей і нам важна, каб рэклама была на беларускай мове, гэта відавочна. І другі важны для нас момант — беларуская арыентаванасць рэкламы: каб і ў падсвядомасць людзей у тым ліку і праз рэкламу закладалася беларуская канструкцыя. Да ўсяго, мы даем камерцыйным кампаніям інструмент — скарыстаць беларускую мову як адметнасць». Шыдлоўская таксама прыгадала: «мы пачыналі фестываль разам з нашым партнёрам і аднадумцам Сяргеем Скараходам». Яна падкрэсліла: «Найперш у нашую краіну з беларускамоўнай рэкламай прыходзяць буйныя міжнародныя карпарацыі, бо для іх натуральна рабіць прадукт на мове тытульнай нацыі. Яны як бы гавораць: «Мы прыйшлі да вас, але мы свае!» Урэшце Шыдлоўская патлумачыла: «паколькі рэклама ў іх якасная, то яна з’яўляецца ўзорам для нашых кампаній»[10].

29 мая 2015 года прывяла ў якасці поспеху 6-га фестывалю AD.NAK! рост грамадскай падтрымкі рэкламы па-беларуску: «паводле даных сацапытанняў (Міжатлантычная ўстанова продажаў і маркетынгу, 2014) не меней за 60 % жыхароў Беларусі вітаюць беларускую мову ў рэкламе»[11]. 2 ліпеня 2015 года ўвайшла ў склад Кансультацыйнай рады сувязі з беларусамі замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі[12]. 15 ліпеня 2017 года на 7-м з’ездзе беларусаў свету міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падтрымаў яе ў якасці старшыні Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»: «Мы ўсе розныя. Я згодны са спадарыняй Шыдлоўскай, якая таксама звярнула на гэта ўвагу. У кожнага з нас свой погляд на жыццё краіны. І я лічу гэта нармальным. Я не заклікаю вас спяваць панегірыкі ўладзе, усхваляць кагосьці ці штосьці. У гэтым вы можаце вызначыцца самі. Але кожны з нас можа штосьці зрабіць дзеля нашай галоўнай мэты — умацавання незалежнасці нашай дзяржавы. Гэта патрабуе ад нас аб’яднання перад знешнімі і ўнутранымі выклікамі»[13]. 7 ліпеня 2020 года распрацавала і прадставіла з Аленай Макоўскай калекцыю летніх сарафанаў, спадніцаў, хустак і шалікаў па матывах узораў слуцкіх паясоў і карцінаў Язэпа Драздовіча[14].

Зноскі

  1. Мужчынскія пальцы «адкаталі» (нявызн.), Радыё «Свабода» (7 верасня 2009). Праверана 16 сакавіка 2021.
  2. Аксана Колб. «Я зразумела, што адчувалі людзі ў 1937-м» (нявызн.), Газета «Новы час» (6 ліпеня 2017). Праверана 16 сакавіка 2021.
  3. Віншуем Ніну Шыдлоўскую (нявызн.), Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» (1 студзеня 2019). Праверана 16 сакавіка 2021.
  4. Кацярына Карпіцкая. Пра патрыятызм, фемінізм і каханне (нявызн.), Газета «Наша Ніва» (27 снежня 2017). Праверана 16 сакавіка 2021.
  5. Ніна Шыдлоўская: «Веру ў вяршэнства праўды» (нявызн.), Радыё «Свабода» (7 ліпеня 2007). Праверана 16 сакавіка 2021.
  6. Генадзь Канстанцінаў. Будзьма беларусамі! (нявызн.), Радыё «Нямецкая хваля» (1 кастрычніка 2008). Праверана 16 сакавіка 2021.
  7. Жураўлі на радзіму ляцяць (нявызн.), Газета «Беларусь сёння» (14 ліпеня 2009). Праверана 16 сакавіка 2021.
  8. Юлія Бекер. Такімі нашых зорак вы ўбачыце ўпершыню (нявызн.), Беларускае жаночае выданне «Velvet» (16 сакавіка 2012). Праверана 16 сакавіка 2021.
  9. Уключы выключнасць (нявызн.), Газета «Новы час» (24 красавіка 2013). Праверана 16 сакавіка 2021.
  10. Ася Паплаўская. Топ-5 праектаў «Будзьмы!» (нявызн.), Інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» (14 кастрычніка 2013). Праверана 16 сакавіка 2021.
  11. Мікалай Левертаў. Пажыральнікі рэкламы па-беларуску (нявызн.), Кампанія «Будзьма беларусамі!» (29 мая 2015). Праверана 16 сакавіка 2021.
  12. Зміцер Косцін. Першае паседжанне Кансультацыйнага савета па сувязях з беларусамі замежжа (нявызн.), Радыё «Рацыя» (2 ліпеня 2015). Праверана 16 сакавіка 2021.
  13. Настасся Роўда. Давайце кіравацца логікай карпарацыі (нявызн.), Газета «Наша ніва» (15 ліпеня 2017). Праверана 16 сакавіка 2021.
  14. Беларуская прыгажосць (нявызн.), Газета «Наша Ніва» (7 ліпеня 2020). Праверана 16 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ваенных ВНУ
Катэгорыя·Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Круглянскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ