wd wp Пошук:

Адраджэнне моў

Адраджэнне моў (моўнае адраджэнне, таксама ажыўленне, ці аднаўленне моў) — працэс, які можа мець два значэнні:[1]

Найбольш вядомы і удалы прыклад першага тыпа — іўрыт — поўнасцю адроджананая з мовы, якая вымерла два тысячагоддзі таму і якая захавалася толькі ў кніжным выглядзе, і якая стала дзяржаўнай мовай і роднай для некалькіх мільёнаў чалавек. Іншыя прыклады значна меней удалыя: корнская, мэнская мовы. Вядомы таксама спробы выкарыстання старажытных моў для вусных зносін, але якія звычайна не маюць мэты стварэння стабільнай групы носьбітаў: старажытнаанглійская, пруская мовы, санскрыт.

Сярод прыкладаў другога тыпа: ірландская мова, гэльская, маньчжурская, асобныя індзейскія мовы (у прыватнасці маках).

Падчас адраджэння першага, а зрэдку і другога тыпа, зыходная моўная сістэма відазмяняецца, як у сферы вымаўлення (мову засвойваюць людзі з роднымі мовамі, якія маюць іншыя фанетычныя сістэмы), так і ў сферы лексікі (шмат слоў не захавалася ці не існавала раней). Марфалогія і сінтаксіс падвяргаюцца меньшым зменам.

Зноскі

  1. Гилад Цукерман (Ghil’ad Zuckermann) (2020). Revivalistics: From the Genesis of Israeli to Language Reclamation in Australia and Beyond, Oxford University Press. ISBN 9780199812790 / ISBN 9780199812776
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мовы
Катэгорыя·Сацыялінгвістыка