wd wp Пошук:

Нікалае Чаўшэску

Нікалае Чаўшэску (рум.: Nicolae Ceauşescu, 26 студзеня 1918, Скарнічэшці, жудзец Олт — 25 снежня 1989, Тыргавіштэ, Дымбавіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генеральны сакратар ЦК Румынскай камуністычнай партыі (РКП) з 1965. Прэзідэнт СРР ў 1974—1989 гадах. Зрынуты ў выніку Румынскай рэвалюцыі 1989 года.

Вылучаўся сваёй адносна нейтральнай знешняй палітыкай: трымаўся аўтаноміі ўнутры сацыялістычнага блоку краін (не байкатаваў алімпіяду ў Лос-Анджэлесе у 1984, устрымаўся ад уводу войскаў у Чэхаславакію ў 1968), але імкнуўся захоўваць добрыя адносіны з СССР. Добрыя стасункі з Заходняй Еўропай дазвалялі яму атрымліваць буйныя крэдыты, якія ў значнай ступені забяспечылі эканамічны рост ў 1960-1970-я гады. Між тым унутры краіны праводзіў усё болей жорсткую, аўтарытарную палітыку, паступова насаджваючы культ сваёй асобы. Але рост запазычанасці прымусіў Чаўшэску пагадзіцца на рэжым жорсткай эканоміі і зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Гэты і шэраг іншых фактараў (у тым ліку крызіс сацыялістычнага лагеру, зніжэнне цэн на нафту) прывялі да антыкамуністычнай рэвалюцыі, у час якой узброеныя сілы забілі каля 50 мужчын, жанчын і дзяцей, звяржэння і расстрэлу Нікалае Чаўшэску.

Непасрэднай падставай дзеля Румынскай рэвалюцыі 1989 года, якая зрынула рэжым Чаўшэску, сталі хваляванні румынскіх венграў у Тымішаары. У час рэвалюцыі Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце са сталіцы, але ў выніку быў схоплены румынскім войскам і, разам са сваёй жонкай Еленай паўстаў перад трыбуналам[5]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[6][7][8].

Растраляны разам з жонкай 25 снежня 1989 года па прысудзе трыбунала, праз некалькі месяцаў пасля судовага пасяджэння. Уся маёмасць была канфіскавана[9]. Смерць Чаўшэску адзначыла канец ланцужка антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.

Біяграфія

Раннія гады

Дом, дзе нарадзіўся Нікалае Чаўшэску
Чаўшэску ў 15 гадоў, у час першага арышту (1933)

Нікалае Чаўшэску нарадзіўся 26 студзеня 1918 года ў вёсцы Скарнічэшці ў сялянскай сям’і[10], стаўшы трэцім дзіцём у сям’і з дзесяці дзяцей[11]. Сям’я будучага румынскага лідара жыла даволі бедна — у невялікім трохпакаёвым доме без электрычнасці[10]. Бацьку Нікалае, Андруцэ Чаўшэску, належыла тры гектары сельскагаспадарчай зямлі і некальмі авечак; таксама вялікі прыбытак яму прыносіла кравецкая справа[12]. Нягледзячы на сціплы дастатак, Андруцэ здолеў даць сыну пачатковую адукацыю, уладкаваўцы Нікалае ў вясковую школу, якую той скончыў у 11 гадоў[13]. Пазней сам Чаўшэску пісаў пра сваё дзяцінства[14][15]: «З’яўляючыся сялянскім сынам, я зведаў прыгнёт памешчыкаў, а з адзінаццаці гадоў і капіталістычную эксплуатацыю».

У адзінаццацігадовым узросце Чаўшэску пераехаў у Бухарэст, дзе спачатку жыў са сваёй старэйшай сястрой, Нікулінай Русеску[12]. У сталіцы працаваў на адным з заводаў[11] і пачаў вучыцца шавецкаму рамяству, уладкаваўшыся вучнем да шаўца. У гэты перыяд Чаўшэску меў даволі сціплы прыбытак, што прымусіла яго заняцца дробным крадзяжом[16].

Партыйная дзейнасць у каралеўскай Румыніі (1933—1944)

У 15 гадоў уладкаваўся падмайстрам у невялічкую шавецкую майстэрню Аляксандра Сандулеску, актыўнага члена Румынскай камуністычнай партрыі (РКП), якая ў той час знаходзілася на нелегальным становішчы[12]. Менавіта ён прывабіў Чаўшэску да дзейнасці ў працоўным руху ў 1933 годзе[11][12]. Нікалае ўступіў у Камуністычны саюз моладзі (КСМ) Румыніі. Тады ж ён упершыню апынуўся ў турме; пазней ён неаднаразова трапляў у розныя турмы Румыніі[17]. Быў арыштаваны ў 1934 годзе, у час забастоўкі чыгуначнікаў[18]: яго арыштавалі за збор подпісаў пад петыцыяй супраць суда над забастоўшчыкамі[19]. У той час за ім замацавалася рэпутацыя актыўнага прапагандысцкага працаўніка, камуніста і антыфашыста[18]. Чаўшэску правёў у зняволенні 2 гады, адбываючы ў тым ліку тэрмін у тым ліку ў катаржнай турме дзеля палітычных вязняў «Дафтана», вядомай сваімі цяжкімі ўмовамі, дзе пазнаёміўся з многімі вядомымі функцыянерамі кампартыі (у прыватнасці, з Георгэ Геаргіу-Дэжам), Ківу Стойкам, Эмілем Бондараш, Аляксандру Магіарош[15]. У «Дафтане» Чаўшэску займаецца вывучэннем тэорыі марксізму пад кіраўніцтвам Геаргіу-Дэжа, пазней Геаргіу-Дэж узяў маладога камуніста пад свой патранаж. У час зняволення ён, як і многія камуністы, спазнаў катаванні з боку супрацоўнікаў турмы; у рэшце рэшт гэта прывяло да таго, што ён пачаў заікацца[11]. Генерал-апазіцыянер Штэфан Косцял пазней выказваўся пра маладога Чаўшэску[20]: «Чаўшэску быў абмежаваным камуністам-энтузіастам, які сам верыў у бязглуздзіцу, якую прапаведваў. Гэта выглядала досыць дзіўна, таму большасць вязняў пазбягалі яго».

У сярэдзіне 1930-х гадоў Чаўшэску наведаў з партыйнымі заданнямі многія гарады Румыніі — Бухарэст, Краёва, Кымпулунг-Мусчэл, Рымніку-Вылчэ. У час гэтых візітаў яго не аднойчы арыштоўвалі[21].

У 1936 годзе ўступіў у РКП[22]. На гэты момант яго постаць стала добра вядомай румынскай каралеўскай тайнай паліцыі «Сігуранцы»: у асабістай справе «Сігуранцы» Чаўшэску названы «небяспечным камуністычным агітатарам» і «распаўсюднікам камуністычных і антыфашысцкіх агітацыйных матэрыялаў»[21]. 6 ліпеня 1936 года суд горада Брашова па дадзеных абвінавачваннях прысудзіў Чаўшэску да турэмнага зняволення тэрмінам на 2 гады, а таксама дадаткова на год і 6 месяцаў зняволення і 1 год прымусовага пражывання ў Скарнічэшці за непавагу да суда[21]. Пераважную частку тэрміну Чаўшэску праводзіць у турме «Дафтана»[21]. Пасля выхаду з турмы ў 1939 годзе, у час ваеннага параду[10], ён знаёміцца з маладой камуністкай-падпольшчыцай Еленай Пятрэску[19], якая нарадзілася ў 1939 годзе ў сям’і фермера і пачала сваю працоўную дзейнасць на тэкстыльнай фабрыцы[10]. Пазней, у 1946 годзе, Елена і Нікалае пабраліся афіцыйным шлюбам; Елена Чаўшэску і ў будучыні аказвала значны ўплыў на палітычнае жыццё Румыніі[13][19].

У 1940 годзе Чаўшэску зноў арыштаваны і асуджаны за «змову супраць грамадскага парадку». Усю вайну ён правёў у турмах і концлагерах, такіх як «Жылава» (1940), «Карансебеш» (1942), «Вэкэрэшць» (1943)[21]. У 1943 годзе яго пераводзяць у канцлагер «Тыргу-Жыу», дзе ў той час знаходзіцца Георгэ Геаргіу-Дэж[19][23][24][25].

Партыйная і дзяржаўная дзейнасць у сацыялістычнай Румыніі (1944—1965)

Пад канец вайны, у 1944—1945 гадах — сакратар ЦК Камуністычнага саюза моладзі. У 1945 годзе Румынія была занята савецкімі войскамі, ёй быў навязаны прасавецкі, сацыялістычны лад. Кар’ера Чаўшэску, нядаўняга падпольшчыка-камуніста, пайшла ўверх. У канцы 1940-х — сакратар абласнога камітэта партыі спачатку ў Добруджы, потым у Алтэніі. У 1948—1950 — міністр сельскай гаспадаркі, у 1950 — намеснік міністра нацыянальнай абароны ў званні генерал-маёра, у 1951 — старшыня палітычнага ведамства ва ўзброеных сілах, у 1952 — член ЦК кампартыі. Падтрымліваў сакратара партыі Г. Геаргіу-Дэжа ў барацьбе за ўладу з «масквічкай» А. Паўкер, якую ў 1952 годзе пазбавілі партыйных паўнамоцтваў («масквічы» — партыйныя лідары, якія ў час вайны знаходзіліся на тэрыторыі СССР). У 1954 годзе Чаўшэску быў абраны сакратаром ЦК кампартыі, а ў 1955 — членам Палітбюро.

У 1961 годзе з’явіўся румынскі варыянт «нацыянальнага камунізму», які ўключаў у асноўным супраціў палітычнаму курсу М. С. Хрушчова на эканамічную інтэграцыю.

Кіраванне (1965—1989)

У 1965 годзе Чаўшэску быў абраны генеральным сакратаром ЦК (фактычна лідарам краіны), заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага сходу, а ў 1974 — пасля змены канстытуцыі, — прэзідэнтам Румыніі

Вёў палітыку адносна нейтральнай краіны, маючы актыўныя стасункі і з краінамі сацыялістычнага лагеру, і з дэмакратычнымі дзяржавамі Захаду. Яго ўнутраная палітыка спачатку была адносна ліберальнай, пашырылася свабода прэсы. Але ў другой палове кіравання рэжым рабіўся ўсё болей аўтарытарным, ствараўся культ асобы Чаўшэску. У 1971 годзе, пасля візітаў Нікалае і Алены Чаўшэску ў краіны Азіі (у прыватнасці, у КНДР і Кітай), Чаўшэску выступае на пасяджэнні Выканаўчага камітэта ЦК з «Ліпеньскімі тэзісамі», выкананне якіх прыводзіць да ўсталявання культу асобы кіраўніка СРР, узмацнення таталітарнага рэжыму.

З 22 сакавіка 1965 года да смерці ў 1989 годзе быў генеральным сакратаром ЦК Румынскай камуністычнай партыі. У 1974—1989 гадах быў Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія.

25 снежня 1989 года расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана. Смерць Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа і жудасныя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх заходніх краінах.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Чаушеску Николае // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118519832 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. https://www.washingtonpost.com/archive/politics/1989/12/26/ceausescu-ruled-with-an-iron-grip/6703726a-bc5f-4565-acd3-45fccd82492d/
  5. Лабиринт. Почему поторопились расстрелять Николая Чаушеску (нявызн.) (недаступная спасылка). журнал “Планета” (Декабрь 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 24 марта 2013.
  6. 1989: Romania’s ‘first couple’ executed (нявызн.) (недаступная спасылка). BBC. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016. Праверана 6 лістапада 2007. (англ.)
  7. Chehabi, Houchang E. (1998). Sultanistic Regimes. Johns Hopkins University Press. p. 242. ISBN 978-0801856945.  (англ.)
  8. Chirot, Daniel (1996). Modern Tyrants: the power and prevalence of evil in our age. Princeton University Press. p. 258. ISBN 978-0691027777.  (англ.)
  9. Имущество семьи диктатора Чаушеску продают на аукционе (нявызн.) (недаступная спасылка). «The Good Life» (30 января 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 24 марта 2013.
  10. 1 2 3 4 Nicolae Ceausescu: a profile of the former communist dictator (нявызн.) (недаступная спасылка). Telegraph Media Group (22 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2013. Праверана 11 ліпеня 2013.
  11. 1 2 3 4 Nicolae Ceausescu. biography (нявызн.) (недаступная спасылка). A+E Television Networks. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
  12. 1 2 3 4 Cătălin Gruia: «Viata lui Nicolae Ceausescu», (нявызн.) (недаступная спасылка). National Geographic Romania (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 11 ліпеня 2013.
  13. 1 2 «Гений Карпат» Чаушеску(руск.) . Персона > Еженедельник 2000 (1 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 сакавіка 2013.
  14. И. А. Мусский. Антиправительственные выступления в социалистической Румынии. Румынская революция 1989 года. // 100 великих диктаторов(руск.) . Праверана 27 сакавіка 2013.
  15. 1 2 Реставрация капитализма в Восточной Европе(руск.)  (недаступная спасылка). Новейшая история (1985-200?). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 27 марта 2013.
  16. Николае Чаушеску впервые услышал о коммунистических идеалах в тюрьме, куда попал за воровство (нявызн.). «ФАКТЫ» (30 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 марта 2013.
  17. Сижу на нарах, как король на именинах (нявызн.) (недаступная спасылка). «Украинская правда» (20 октября 2004). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 23 марта 2013.
  18. 1 2 В мире: Зря тронул Трансильванию (нявызн.) (недаступная спасылка). Lenta.ru (26 декабря 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 23 марта 2013.
  19. 1 2 3 4 Nikolae Ceausescu, Chronology (нявызн.) (недаступная спасылка). ceausescu.org (31 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2011. Праверана 23 марта 2013.
  20. Владимир Шевелёв. Диктаторы и Боги: Чаушеску, Пиночет, Мао Цзэдун, Пол Пот. Чаушеску и «Золотая Эра» Румынии (руск.) . — Ростов-на-Дону: Феникс, 1999. — ISBN 5-222-00675-1.
  21. 1 2 3 4 5 Cătălin Gruia. «Viata lui Nicolae Ceausescu» (нявызн.) (недаступная спасылка). National Geographic Romania, стр. 43 (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 14 ліпеня 2013.
  22. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.. Москва: Большая советская энциклопедия. 1969—1978.
  23. Николае Чаушеску: «Перестройка ведёт к крушению социализма»(руск.)  (недаступная спасылка). запорожский еженедельник, газета Истеблишмент (8 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2007. Праверана 26 сакавіка 2008.
  24. (2007 год). Николае Чаушеску. Дорога на эшафот (flv). Совершенно секретно. 5 канал. Праверана 26 сакавіка 2013. Падзея адбылася 44:03.
  25. Gheorghe Gheorghiu-Dej (relation to Ceausescu) (нявызн.) (недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2013. Праверана 23 марта 2013.
Тэмы гэтай старонкі (44):
Пакараныя смерцю прэзідэнты
Памерлі 25 снежня
Афіцэры Ганаровага знака За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Сант’яга (Партугалія)
Памерлі ў 1989 годзе
Нарадзіліся 26 студзеня
Прэзідэнты Румыніі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Кавалеры ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Асобы
Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Камуністы Румыніі
Кавалеры ордэна Леніна
Героі Сацыялістычнай працы Румыніі
Расстраляныя
Ганаровыя грамадзяне Бургаса
Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
Пахаваныя ў Бухарэсце
Кавалеры ордэна Серафімаў
Нарадзіліся ў 1918 годзе
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Нарадзіліся ў жудзецы Олт
Кавалеры ордэна Слана
Кавалеры ордэна Героя Сацыялістычнай працы
Кавалеры ордэна «Перамога сацыялізму»
Члены Румынскай камуністычнай партыі
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
Памерлі ў Румыніі
Кавалеры ордэна Югаслаўскай вялікай зоркі
Кавалеры ордэна Карла Маркса
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
Кавалеры Алімпійскага ордэна
Героі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія