wd wp Пошук:

Ківу Стойка

Ківу Сто́йка (рум.: Chivu Stoica; 8 жніўня 1908 — 18 лютага 1975) — румынскі палітык, адзін з найбольш уплывовых дзеячаў у гады кіравання Г. Георгіу-Дэжа, з якім ён раней пазнаёміўся ў турме.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сялян, быў шостым дзіцем у сям’і[2]. У 1929 годзе ўступіў у Саюз камуністычнай моладзі Румыніі. У 1931 годзе быў прыняты ў кампартыю Румыніі.

Член ЦК РКП у 1945—1975 гадах, прэм’ер-міністр Румыніі ў 19551961 гадах, Старшыня Дзяржсавета ў 19651967. У перыяд барацьбы за права стаць пераемнікам Георгіу-Дэжу Стойка падтрымаў Нікалае Чаўшэску ў абмен на пасаду старшыні Дзяржсавета, напачатку 70-х страціў усе дзяржаўныя пасады, а ў 1975 годзе загінуў ад стрэльбавага выстралу — па афіцыйнай версіі, гэта было самагубства.

Зноскі

  1. 1 2 Chivu Stoica // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paula Mihailov Chiciuc, «Din înaltul ordin al partidului» Архівавана 2 сакавіка 2014., Jurnalul Naţional, July 18, 2006

Спасылкі

Папярэднік:
Георгэ Георгіу-Дэж
Старшыня Дзяржаўнага савета Румыніі

24 сакавіка 19659 снежня 1967
Пераемнік:
Нікалае Чаўшэску
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Вязні канцлагера Тыргу-Жыу
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Румыніі
Катэгорыя·Застрэліліся
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Румыніі
Катэгорыя·Прэзідэнты Румыніі
Катэгорыя·Палітыкі-самазабойцы
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Румынія
Катэгорыя·Камуністы Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных