wd wp Пошук:

Ніжнія Жары

Ні́жнія Жары́[1] (трансліт.: Nižnija Žary, руск.: Нижние Жары) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Верхняжарскага сельсавета[2].

Геаграфія

Вёска размяшчаецца за 69 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч- Палтава), 176 км ад Гомеля, 500 м ад дзяржаўнай мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

На паўднёвым захадзе знаходзіцца крайні паўднёвы пункт дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (51°16’ паўночнай шыраты і 30°35’ усходняй даўгаты).

Побач працякае рака Дняпро. У пачатку XXI стагоддзя ў Дняпры паблізу Ніжніх Жараў былі ўпершыню выяўлены некалькі новых для іхтыяфаўны Беларусі відаў рыб: Clupeonella cultriventris, Syngnathus abaster, Benthophilus stellatus.

Драўляная забудова бессістэмная, уздоўж ракі.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска Жары Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. У 1744 годзе пабудавана драўляная Успенская царква, якая на сродкі вернікаў перабудоўвалася ў 1821, 1845 і 1885 гадах. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе вёска была куплена Аляксандрам Ігнатавічам Горватам (к.1796–1888). У 1850 годзе дзейнічала прыстань па адгрузцы лесу. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, царкоўна-прыхадская школа, карчма.

З 8 снежня 1926 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Ніжняжарскага сельсавета Камарынскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкага і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новы Дняпровец», працавалі гамарня, 2 вятракі, 2 вадзяныя млыны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у баях за вызваленне вёскі 22 верасня 1943 года адмеціўся намеснік камандзіра батальёна, старэйшы лейтэнант М. А. Куратнікаў, якому прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1959 годзе месцавалася дапаможная гаспадарка раённага ВА «Сельгасхімія» (цэнтр — вёска Верхнія Жары). Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, аддзяленне сувязі, крама, бібліятэка.

Насельніцтва

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ні́жнія Жа́ры
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Горваты
Катэгорыя·Камарынскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна