wd wp Пошук:

Нямецкая рабочая партыя

Нямецкая рабочая партыя (ням.: Deutsche Arbeiterpartei, DAP) — партыя-папярэднік Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі (НСДАП).

Вытокі

DAP была ўтворана 5 студзеня 1919 года ў піўной Штернэкерброй у выніку зліцця «Палітычнага рабочага саюза», створанага раней Карлам Харэрам, і «Камітэта Незалежных рабочых» (створаны раней Антонам Дрэкслерам). Старшынёй DAP быў абраны Карл Харэр. І Дрэкслер і Харэр былі членамі акультнага «Таварыства Туле». На палітычныя перакананні членаў партыі моцна паўплываў настаўнік Дрэкслера — доктар Паўль Тафель bede, дырэктар кампаніі MAN, які таксама быў членам «Таварыства Туле» і, акрамя таго, з’яўляўся лідарам Пангерманскага саюза. Асноўнай ідэяй Тафеля было стварэнне нацыяналістычнай партыі, якая абапіраецца на рабочых, у адрозненне ад падобных партый сярэдняга класа. У момант свайго ўтварэння партыя складалася прыкладна з сарака членаў[1].

Членства Гітлера

Членская картка DAP, якая належала Адольфу Гітлеру. Пазней нумар карткі быў выпраўлены на № 7

12 верасня 1919 года Адольф Гітлер, у той час капрал 1-га рэзервовага батальёна 2-га Баварскага пяхотнага палка, быў накіраваны ў якасці тайнага інфарматара рэйхсвера на сход DAP, які праходзіў у піўным зале Штернэкерброй[2]. На сходзе Гітлер уступіў у жорсткую палеміку з адным з прысутных. Дрэкслер быў гэтак уражаны прамоўніцкімі здольнасцямі Гітлера, што тут жа прапанаваў яму ўступіць у партыю. Пасля некаторага разважання Гітлер вырашыў прыняць прапанову. У канцы верасня 1919, звольніўшыся з арміі, ён стаў членам DAP[Заўв. 1].

Сваю першую прамову ў якасці члена партыі Гітлер зрабіў 16 кастрычніка 1919 года ў піўным зале Хофбройкелер. Пасля гэтага ён пачаў хутка прасоўвацца па партыйнай лесвіцы і неўзабаве стаў адным з кіраўнікоў DAP.

Праз некаторы час пачаліся канфлікты Гітлера з Харэрам: калі Гітлер вырашыў правесці шырокамаштабны мітынг у пачатку 1920 года, Харэр выступіў супраць гэтага. Таксама Харэр выступаў супраць прапагандуемага Гітлерам антысемітызму, лічачы, што гэта можа адштурхнуць рабочых ад руху. У выніку Харэр пакінуў пасаду старшыні партыі; новым старшынёй стаў Дрэкслер (24 лютага 1920 года)[Заўв. 2].

Ад DAP да НСДАП

24 лютага 1920 года па прапанове Гітлера партыя была перайменаваная ў НСДАП (ням.: Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterpartei — нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя). Назва была запазычана ў іншай партыі таго часу — аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі[Заўв. 3]. Першапачаткова Гітлер хацеў назваць партыю — «Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў», але Рудольф Юнг пераканаў яго прыняць назву НСДАП[3].

Вядомыя члены партыі

У партыі састаялі наступныя вядомыя дзеячы нацыянал-сацыялізму:

Заўвагі

  1. На момант уступлення Гітлера ў шэрагі DAP, апошняя не мела фармальных пасведчанняў аб членстве. Першы спіс членаў партыі быў складзены толькі ў студзені 1920 года. Спіс быў складзены па алфавіту, і Гітлер займаў у ім месца № 555. На самай справе яго нумар быў 55-м, але для стварэння ілюзіі колькасці спіс быў пачаты з № 501. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «Мая барацьба» Гітлер сцвярджаў, што яго нумар быў 7-м, што паказвала б на яго прыналежнасць да кіраўніцтва партыі. Пазней членская картка Гітлера была падраблена ў адпаведнасці з гэтым сцвярджэннем.
  2. Да гэтага часу DAP была перайменавана ў NSDAP.
  3. Фармальна DAP была заснавана і створана новая партыя з тым жа складам членаў.

Зноскі

  1. Hitler: a study in Tyranny by Alan Bullock
  2. Sterneckerbräu, München. Historisches Lexikon Bayerns. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 18 кастрычніка 2012.
  3. Konrad Heiden, «Les débuts du national-socialisme», Revue d’Allemagne, VII, No. 71 (Sept. 15, 1933), p. 821
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зніклі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Веймарскай рэспублікі