У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Франк.
Ганс Міхаэль Франк (ням.: Hans Michael Frank, 23 мая 1900, Карлсруэ — 16 кастрычніка 1946, Нюрнберг) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адвакат, рэйхсляйтар (1934). У 1940—1945 годах — генерал-губернатар акупаванай Польшчы (так званага «Генерал-губернатарства»). Адзін з галоўных арганізатараў маштабнага тэрору ў дачыненні польскага і габрэйскага насельніцтва Польшчы. Пасля сканчэння войны арыштаваны і прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю на Нюрнбергскім працэсе.