wd wp Пошук:

Норберт Вінер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінер.

Норберт Вінер (англ.: Norbert Wiener; 26 лістапада 1894, Калумбія, штат Місуры, ЗША — 18 сакавіка 1964, Стакгольм, Швецыя) — амерыканскі навуковец, выдатны матэматык і філосаф, заснавальнік кібернетыкі і тэорыі штучнага інтэлекту.

Біяграфія

Норберт Вінер нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Яго бацька, Леа Вінер (1862—1939), нарадзіўся ў Беластоку[9] колішняй Расійскай імперыі, вучыўся ў Мінскай, а пасля ў Варшаўскай гімназіі, паступіў у Берлінскі тэхналагічны інстытут, пасля заканчэння другога курса пераехаў у ЗША, дзе ў выніку стаў прафесарам на кафедры славянскіх моў і літаратуры ў Гарвардскім універсітэце. Бацькі маці, Берты Кан, былі выхадцамі з Германіі.

К 14 гадам Норберт Вінер вывучыў вышэйшую матэматыку, у 18 гадоў стаў доктарам філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта. Ранняе развіццё Вінера адлюстравана ў яго кнізе «Я вундэркінд» (1953). З 1919 выкладчык, з 1932 прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Займаўся матэматычнай логікай і тэарэтычнай фізікай. Як матэматык стаў вядомы ў 20-30-я гг. XX ст. дзякуючы сваім працам па тэорыі патэнцыялу, гарманічных функцый, шэрагах і пераўтварэннях Фур’е, агульнаму гарманічнаму аналізу. Вялікае значэнне ў тэорыі выпадковых працэсаў атрымала ўведзеная Вінерам мера ў прасторы непарыўных функцый («вінераўская мера»).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Find a Grave — 1995.
  4. https://bathtubbulletin.com/biography-norbert-wiener/
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 MacTutor History of Mathematics archive
  7. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  8. https://www.amacad.org/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/ChapterW.pdf
  9. Винер Н. Бывший вундеркинд (аўтабіяграфічная аповесць)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місуры
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя ў галіне навукі аб сістэмах
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Тафтса
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Даследчыкі штучнага інтэлекту
Катэгорыя·Кібернетыкі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мемуарысты ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША