wd wp Пошук:

Нешчардаўскае ўзвышша

Нешчардаўскае ўзвышша ў Беларусі

Нешча́рдаўскае ўзвышша — фізіка-геаграфічны раён Беларуска-Валдайскай правінцыі (акруга Беларускага Паазер’я), на поўначы Віцебскай вобласці (усходняя частка Расонскага раёна) і ў Расіі (большая частка). На Беларусі мяжуе з Полацкай нізінай.

Узвышша працягнулася з поўначы на поўдзень на 22 км, з захаду на ўсход на 29 км. Плошча 650 кв.км. Вышыня 180-220 м, найбольшая 224 м (на паўночным усходзе). У тэктанічных адносінах Нешчардаўскае ўзвышша прымеркавана да Латвійскай седлавіны. Магутнасць асадкавых горных парод дасягае 300 метраў. У іх складзе пяскі, і пясчана-гліністыя адклады, вапнякі, мергелі, даламіты з карбанатнымі глінамі. Антрапагенныя адклады (30—60 м) складзены з супескаў з валунамі, суглінкаў і маламагутных участкаў водна-ледавіковых адкладаў. Фарміраванне ўзвышша з Пааазёрскім зледзяненнем.

Сучасны рэльеф Нешчардаўскага ўзвышша сярэднеўзгорысты і ўзогрыста-западзінны. Ускланяецца камамі і азёрнымі катлавінамі, марэннымі ўзгоркамі. Ваганні адносных вышынь 10—25 метраў. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, месцамі супясчаныя і сугліністыя, па лагчынах сцёку забалочаныя дзярновыя, дзярнова-падзолістыя і дзярнова-карбанатныя. У катлавінах тарфяна-балотныя глебы.

Пад лесам каля 40% тэрыторыі (лясы захаваліся невялікімі дзялянкамі на вяршынях і крутых схілах узгоркаў). Пераважаюць бары, суборы, ельнікі, па далінах рэчак і каля азёр — з дамешкам дуба. У зніжэннях бярозавыя, чорнаалешнікавыя лясы, сустракаюцца шэраалешнікі.

Сцёк фарміруе рака Дрыса з правымі прытокамі. На тэрыторыі ўзвышша шмат азёр. Сярод іх Нешчарда, Валоба, Усвечча, Межава, Шэвіна, Гародна, Язна і інш.

Папулярны аб’ект турызму (экалягічнага, воднага, сельскага).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Геаграфія Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Расонскага раёна
Катэгорыя·Узвышшы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара