wd wp Пошук:

Амдэрма

Амдэрма[2]  — пасёлак (у 1936—2004 гадах — пасёлак гарадскога тыпу) у Ненецкай аўтаномнай акрузе. Заснаваны ў 1933 годзе. Знаходзіцца ў памежнай зоне. Размешчаны на ўзбярэжжы Карскага мора, на ўсход ад праліва Югорскі Шар на Югорскім паўвостраве. Адлегласць да акруговага цэнтра, горада Нар’ян-Мара, складае 420 км. Бліжэйшая чыгуначная станцыя знаходзіцца за 270 км у горадзе Варкуце. Пасёлак размяшчаецца за Паўночным палярным кругам у еўрапейскай частцы Расіі. Палярны дзень доўжыцца з 20 мая па 30 ліпеня, палярная ноч — з 27 лістапада па 16 студзеня. Недалёка ад пасёлка працякае рака Амдэрмінка.

Зноскі

  1. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8. — карта Архангельскай вобласці
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты Архангельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96