wd wp Пошук:

Нежыхаў

Не́жыхаў[1] (трансліт.: Niežychaŭ, руск.: Нежихов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (44 сем’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 39 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 67 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 158 км ад Гомеля.

Размешчаны на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Гідраграфія

Вакол меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай шыротнай вуліцы, якая на захадзе далучаецца да кароткай мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Па інвентары 1784 г. 7 дымоў, 20 валоў, 14 кароў. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Нежыхаўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. У Падчас Вялікай Айчыннай вайны у Слабадскіх лясах, што недалёка, месцаваўся Брагінскі падпольны райкам КП(б)Б і штаб партызанскай атрада імя Г. І. Катоўскага. У маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіла ў саўгас «Слабадскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта