wd wp Пошук:

Неглюбка

Не́глюбка[1] (трансліт.: Niehliubka, руск.: Неглюбка) — аграгарадок у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Геаграфія

За 38 км на паўночны-ўсход ад Веткі, за 60 км ад Гомеля, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Стаўбун — Гомель. Планаванне складаецца з трох прамавугольных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На поўдні — невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Збудаванні пераважна драўлянага сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Суражскім павеце Чарнігаўскай губерні. У 1765 годзе пабудаваная Свята-Мікалаеўская царква. З сярэдзіны XIX стагоддзя вядомая як цэнтр мастацкага ручнога ткацтва. Асаблівую вядомасць набылі тканыя ручнікі з старажытнымі геаметрычнымі і геаметрычна-расліннымі арнаментамі. Ад Неглюбкі праз вёскі Свяцілавічы, Покаць, Мяркулавічы, Гадзілавічы праходзіла паштовая дарога ў Рагачоў. Падчас акупацыі нямецкімі войскамі ў 1918 годзе ў ваколіцах вёскі дзейнічаў партызанскі атрад. У 1926 годзе працавалі хата-чытальня, паштовы пункт, пачатковая школа.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Неглюбскага сельсавета Свяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 года Веткаўскага, з 12 лютага 1935 года Свяцілавіцкага, з 17 снежня 1956 года Веткаўскага, з 25 снежня 1962 года Гомельскага, з 6 студзеня 1965 года Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваныя саўгас «Неглюбка» і калгас «Хваля», працавалі 2 кузні, 3 ветраныя млыны (з 1926 па 1932 гады), дрэваапрацоўчая майстэрня, ваўначоска. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў верасні 1943 гады спалілі 50 двароў. Вызваленая 28 верасня 1943 года. У баях за вёску загінулі 5 савецкіх салдатаў 287-й стралковай дывізіі (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 463 жыхары загінулі на франтах. У 1963 годзе ў памяць аб загінулых жыхарах Неглюбскага сельсавета ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Дружба». Дзейнічаюць камбінат бытавога абслугоўвання, лесапілка, сярэдняя школа. Дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 крамы.

У 1977 годзе Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў адкрыла ткацкі цэх. Неглюбскія ручнікі экспанаваліся на выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў многіх краінах (Японія, Бельгія, Францыя, Канада, ЗША).

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 265.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Неглюбскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта