wd wp Пошук:

Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыманоўскі. Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі (1893, в. Данюшава, цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — восень 1920) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Удзельнік Першай сусветнай вайны.

Вярнуўшыся ў 1918 на Радзіму, парабкаваў.

Творчасць

Друкаваўся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», часопісе «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зямля», «Песня над магілай», «Голад» і іншых стварыў вобраз сваёй Радзімы, разбуранай падчас вайны і здушанай голадам. Селянін і рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы прасякнуты верай у абуджэнне народа («Зорка», «Усход сонца», «З нашага жыцця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінорная танальнасць характэрна для інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Я. Купалу.

Рукапісы вершаў Ш. зберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара