wd wp Пошук:

Пале-Раяль

Пале-Раяль (фр.: Palais Royal — «каралеўскі палац») — плошча, палац і парк, размешчаныя ў Парыжы насупраць паўночнага крыла Луўра.

Кардынальскі палац

Palais-Royal, Paris

Нягледзячы на назву, палац быў пабудаваны па праекце Жака Лемерсье для кардынала Рышэльё і спачатку называўся кардынальскім. Пасля смерці Рышэльё палац заняла ўдава Ганна Аўстрыйская з юным Людовікам XIV, потым тут пасяліўся кардынал Мазарыні.

Рэзідэнцыя герцагаў Арлеанскіх

Пры Людовіку XIV і яго пераемніках палац служыў гарадской рэзідэнцыяй герцагаў Арлеанскіх, і ў маленстве Людовіка XV менавіта адсюль прынц-рэгент вёў кіраванне ўсёй Францыяй. У адным з флігеляў «Кароль-Сонца» пасяліў сваю фаварытку герцагіню дэ Лавальер; там яна нарадзіла двух пазашлюбных сыноў караля.

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Збудаванні Францыі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Сады і паркі Парыжа
Катэгорыя·Палацы Парыжа
Катэгорыя·Плошчы Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных