wd wp Пошук:

Нан-Мадол

Нан-Мадол (англ.: Nan Madol) — мегалітычны помнік сусветнай спадчыны ў Федэратыўных Штатах Мікранезіі ў 2,42 км ад вострава Панпеі. Агульная плошча — 76,7 га.

Нан-Мадол уяўляе 92 штучныя астраўкі[1] каля заходняга берага каралавага вострава Тэмвен. На некаторых астраўках захаваліся рэшткі муроў, магільняў і іншых збудаванняў. Штучны архіпелаг і збудаванні на ім узведзены з буйных слупападобных базальтавых камянёў. Найстаражытнейшыя пабудовы датуюцца 1180 - 1200 гг. н. э.[2]

Мяркуецца, што Нан-Мадол з’яўляўся рэлігійным і палітычным цэнтрам дынастыі Сау-Дэлеураў (літаральна “валадароў вострава”), якая кіравала Панпеі ў XII - XVI стст. Згодна вуснай традыцыі, ён быў прысвечаны мясцоваму бажаству Nahnisohn Sapw[3]. У гэты перыяд насельніцтва Панпеі магло дасягаць 25 000 чалавек. Яно было знаёма з керамікай[4]. У пачатку XVII ст. дынастыя Сау-Дэлераў была зрынута іншаземным правадыром Ісакелекелам. Нан-Мадол быў пакінуты каля 1700 г.[5]

У наш час з’яўляецца важнай турыстычнай славутасцю Мікранезіі. У 2016 г. быў абвешчаны аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. Course Focuses on Spectacular Nan Madol Site
  2. Pacific islanders invented new kind of society at Nan Madol Архівавана 25 лістапада 2017.
  3. Nan Madol, Pohnpei Island, Federated States of Micronesia
  4. W. Ayree, Archaeology at Nan Madol, Ponape
  5. FSM’s Featured Properties for Celebrate Asian-Pacific Heritage Month

Спасылкі

Nan Madol даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалогія ў Акіяніі