wd wp Пошук:

Надзея Рыгораўна Грэкава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грэкава. Надзе́я Рыго́раўна Грэ́кава (17 верасня 1910, Мінск — 6 студзеня 2001, Масква) — палітычны і дзяржаўны дзеяч БССР[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і рабочага-чыгуначніка. З дванадцаці гадоў працавала на мінскай швейнай фабрыцы «Кастрычнік»[1][2], была ўдарніцай сацыялістычнай працы другой пяцігодкі.

Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. У 1941 годзе скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б)[1][3]. Член ВКП(б) з 1932 года. З 1933 года на прафсаюзнай працы. З 1939 па 1952 год з’яўлялася членам Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі ВКП(б).

З 1937 года — загадчык аддзела, у 19381940 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1938 годзе Н. Р. Грэкава абрана на пост Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947)[1]. У 19431946 гадах займала пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР. Пазней працавала на пасадах міністра харчовай прамысловасці БССР (1949—1952), першага намесніка міністра харчовай прамысловасці РСФСР (1949—1952)[4][1].

З 1953 года жыла ў Маскве.

Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках[5].

Сям’я

Муж — Міхаіл Сяргеевіч Малінін (1899—1960), генерал, Герой Савецкага Саюза.

Змены ў беларускі правапіс

Надзея Грэкава была ініцыятарам змены напісання галоўнага пралетарскага лозунга на гербе БССР. Аўген Калубовіч апісваў гэта наступным чынам:

- Ну а Грэкава? — зноў перапыніў яго Я. Колас. Відаць было, што ён спяшаўся. Грэкава, працягваў К. Гурскі, загадала ўнесці ў правапіс дзве зробленыя ёю «папраўкі» ў лозунг «Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!» Па-першае, слова «злучайцеся» замяніць на «еднайцеся», бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае «дырэктывы» калгасам, што ўжо пара пачынаць «злучную кампанію для ската»; таму заклік «злучайцеся!» у дачыненні да пралетарыяту «неяк нядобра гучыць». Па-другое, у слове «яднайцеся» пачатнае «я», хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца праз «е», бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэтае пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсці «яд-». Для палітычнага лозунга гэта недапушчальнае і ЦК партыі на гэта не можа згадзіцца. Я. Колас нічога не адказаў. [6]

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Грекова Надежда Григорьева // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
  2. Яніна Станіславаўна Мазурава Участие женщин в социалистической индустриализации страны
  3. Наталья Степуро. Надежда и опора. «Рэспублiка» (недаступная спасылка)
  4. [Грекова Надежда Григорьевна 17.09.1910](нявызн.). az-libr.ru.
  5. ГРЕКОВА (Грекова-Малинина) Надежда Григорьевна (1910 – 2001)(нявызн.). moscow-tombs.ru.
  6. Аўген Калубовіч. Якуб Колас і Янка Купала. Крокі гісторыі. Мінск, 1993.(нявызн.). knihi.com.
  7. Новые названия на карте Минска(недаступная спасылка)
  8. Мемориальный знак Надежде Григорьевне Грековой(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Памерлі 6 студзеня
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся ў Мінску
Памерлі ў Маскве
Нарадзіліся ў 1910 годзе
Намеснікі Старшыні СНК БССР
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў 2001 годзе
Міністры харчовай прамысловасці БССР
Прафсаюзныя дзеячы Беларусі
Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
Члены КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Нарадзіліся 17 верасня
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Трэція сакратары ЦК КП(б)Б
Асобы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Члены бюро ЦК КПБ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы