wd wp Пошук:

Міхаіл Сяргеевіч Малінін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малінін.

Міхаі́л Сярге́евіч Малі́нін (16 (28) снежня 1899 года, сяло Палуціна, Галіцкі павет, Кастрамская губерня, цяпер Антропаўскі раён, Кастрамская вобласць — 24 студзеня 1960 года, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Міхаіл Сяргеевіч Малінін нарадзіўся ў сяле Палуціна Галіцкага павета Кастрамской губерні, цяпер у складзе Антропаўскага раёна Кастрамской вобласці ў сям’і сялян.

Працаваў цесляром у родным сяле.

Грамадзянская вайна

З 1919 года служыў у шэрагах РСЧА.

Служыў чырвонаармейцам у 6-м запасным стралковым палку ў Кастрамской губерні, неаднаразова браў удзел у баявых аперацыях па падаўленні контррэвалюцыйных мяцяжоў і сялянскіх выступаў на тэрыторыі губерні ў гады Грамадзянскай вайны.

У 1921 годзе ўступіў у шэрагі РКП(б).

Міжваенны перыяд

У 1922 годзе скончыў 2-ю Маскоўскую пяхотную школу, а ў 1923 годзе — курсы сярэдняга камсаставу.

З 1922 па 1928 год служыў у 42-м стралковым палку Маскоўскай ваеннай акругі на пасадах камандзіра ўзвода, памагатага камандзіра роты, начальніка палкавой школы і камандзіра батальёна.

Па сканчэнню Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ ў 1931 годзе быў скіраваны ва Уральскую ваенную акругу, дзе быў прызначаны на пасаду начальніка штаба палка, у маі 1932 года — на пасаду начальніка аддзялення штаба 45-й стралковай дывізіі.

У снежні 1937 года быў пераведзены на пасаду выкладчыка тактыкі Ленінградскіх бранятанкавых курсаў удасканалення каманднага складу. З лістапада 1938 года працаваў старэйшым выкладчыкам, з красавіка 1940 года — начальнікам тактычнага цыкла курсаў. Са снежня 1939 па сакавік 1940 года быў адкамандзіраваны з курсаў на фронт Савецка-фінскай вайны, дзе ваяваў у пасады начальніка аператыўнага аддзела штаба 9-ай арміі, а потым — намесніка начальніка штаба 9-ай арміі па тыле.

У красавіку 1940 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 7-га механізаванага корпуса (Маскоўская ваенная акруга).

Пасля вайны

У ліпені 1945 г. быў прызначаны на пасаду начальніка штаба Групы савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі, 12 лістапад 1948 г. — на пасаду начальніка Галоўнага штаба — намесніка Галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі СССР. З сакавіка 1950 г. — першы намеснік, а з 1951 г. — Галоўны інспектар Савецкай Арміі. З 29 чэрвеня 1953 г. і да апошніх дзён жыцця займаў пасаду першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў СССР.

Падчас падаўлення антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі ўвосень 1956 г. прымаў непасрэдны ўдзел ў распрацоўцы і ажыццяўленні планаў савецкіх войскаў, за што атрымаў ордэн Кутузава 1-й ступені.

Сям’я

Першая жонка лічылася загінулай, насамрэч яна трапіла ў палон на акупаванай тэрыторыі і да 1944 года не магла даць пра сябе вестку.

Другая жонка — Надзея Рыгораўна Грэкава, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР

Зноскі

  1. Малинин Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Michail Malinin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Малинин Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Міхаіл Сяргеевіч Малінін на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі падаўлення Венгерскага паўстання 1956 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Генералы арміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Галіцкім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Варшаву 1939—1945»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»