wd wp Пошук:

Нагалаватка

Нагалаватка[3] (Jurinēa) — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Таксанамічную назву род атрымаў у гонар швейцарскага прафесара медыцыны і прыродазнаўца Луі Журына[de].

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Лісце простае, суцэльнае, перыстарассечанае або перыстараздзельнае.

Кошыкі шматкветкавыя, рэдка малакветкавыя, гамагамныя, адзінкавыя або сабраны ў агульныя шчыткападобныя або шчыткападобна-мяцёлкавыя суквецці. Абгортка чашападобная, яйкападобная, зваротна-паўшарападобная, шарападобная, кубкавая або цыліндрычная, 3,5—40 мм у дыяметры; лісточкі травяністыя або скурыста-травяністыя, павуціністыя або голыя, чарапіцавыя або радзей роўнадоўгія. Кветаложа плоскае.

Кветкі трубчастыя, абодваполыя, гермафрадытныя, пладучыя. Вяночак бледна-ружовы, крэмавы, ружовы, пурпуровы або цёмна-пурпуровы, правільна ці ледзь коса пяцінадрэзаны, да аснавання звужаны, звычайна залозісты, не апушаны. Ніткі тычынак свабодныя, голыя; пылавікі голыя, злітаваныя, ля аснавання дзідападобныя, са шчацінкападобнымі прыдаткамі ля аснавання; надсувязнікі вузкадзідападобныя. Лычык двухрассечаны, ля аснавання з пучком кароткіх шчацінак, галіны лычыка дугападобна разбежныя; слупок голы.

Плод — зваротнапірамідальная або прадаўгаватая сямянка, чатырохгранная або сціснутая; чубок шматрадны, са шчацінкамі рознай даўжыні.

Распаўсюджанне

Віды роду сустракаюцца ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, ва Усходняй Сібіры, у Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

Таксанамія

Сінонімы

Віды

Род змяшчае больш за 200 відаў, некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Астравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей