wd wp Пошук:

Біжбуляцкі раён

Біжбуля́цкі раён (руск.: Бижбулякский район; башк.: Бишбүләк районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Біжбуляк.

Геаграфія

Біжбуляцкі раён мяжуе з Альшэеўскім, Міякінскім, Ермякееўскім і Белябееўскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 2133,90 км².

Гісторыя

Біжбуляцкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 22984 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць чувашы (35,3 %), далей ідуць татары (26,1 %), башкіры (22 %), рускія (11,8 %) і эрзя (3,6 %).

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. http://xn--80ab4e.xn----7sbacsfsccnbdnzsqis3h5a6ivbm.xn--p1ai/index.php/component/content/article/8-statya/2734-bishb-l-k-rajony
  3. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных