wd wp Пошук:

Міхаіл Сцяпанавіч Варонін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варонін. Міхаіл Сцяпанавіч Варо́нін (руск.: Михаил Степанович Воронин; 2 жніўня 1838 — 5 сакавіка 1903) — рускі вучоны ў галіне батанікі, мікалогіі, фітапаталогіі. Акадэмік Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1898).

Біяграфія

М. С. Варонін нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1858 годзе скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў у Германіі, у Гайдэльбергу, затым пад кіраўніцтвам Г. А. дэ Бары ў Фрайбургу. Потым працаваў у Францыі. У 1861 годзе абараніў дысертацыю «Исследования над морскими водорослями» на ступень магістра. У 1869—1870 гг. М. С. Варонін прыват-дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1874 годзе яму прысуджана ступень доктара батанікі. У 1884 годзе абраны членам-карэспандэнтам імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук, у 1898 годзе правадзейным яе членам. 1879—1880 гг. М. С. Варонін правёў у Германіі.

Памёр М. С. Варонін у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць

М. С. Варонін з’яўляецца адным з заснавальнікаў антагенетычнага кірунку ў мікалогіі. Выявіў мікраарганізмы ў каранёвых клубеньчыках бабовых раслін. Даследаваў цыкл развіцця грыбоў. Яму належаць навуковыя працы па грыбных хваробах сельскагаспадарчых культур. У 1874—1880 гг. выявіў цыкл развіцця ўзбуджальніка кілы капусты.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Альголагі
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»