wd wp Пошук:

Міхаіл Саакашвілі

Міхаі́л Саакашві́лі (груз. მიხეილ სააკაშვილი [mɪχɛɪl sɑɑkʼɑʃvɪlɪ], укр.: Міхеіл Саакашвілі; нар. 21 снежня 1967, Тбілісі, ГССР, СССР) — грузінскі і ўкраінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Грузіі з 25 студзеня 2004 па 25 лістапада 2007 і з 20 студзеня 2008 па 17 лістапада 2013 года.

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У пачатку 1990-х гадоў вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Ёрку. Доктар філасофіі Вашынгтонскага ўніверсітэта імя Дж. Вашынгтона.

У 1995—2000 і 2001—2003 гадах — дэпутат парламента Грузіі. У кастрычніку 2000 — верасні 2001 года — міністр юстыцыі. 3 2001 года — арганізатар і лідар апазіцыйнай партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». 3 2002 старшыня асамблеі (гарадскога ўрада) Тбілісі. Адзін з лідараў «Рэвалюцыі ружаў». У лістападзе 2003 года ўзначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ. 4 студзеня 2004 года абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія. На фоне пратэстаў у лістападзе 2007 года падаў у адстаўку і ў студзені 2008 года паўторна выйграў выбары. У кастрычніку 2013 года выбары выйграў Георгій Маргвелашвілі; паводле Канстытуцыі, Міхаіл Саакашвілі не меў права балатавацца на трэці тэрмін, не чакаючы заканчэння прэзідэнцкага тэрміну, ён пакінуў Грузію і выляцеў у Брусель[3]. 4 снежня 2015 прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі падпісаў распараджэнне аб пазбаўленні грамадзянства краіны Міхаіла Саакашвілі[4].

З 13 лютага 2015 па 9 лістапада 2016 — дарадца Прэзідэнта Украіны[5] і старшыня дарадчага міжнароднага савета рэформ[6]. З 30 мая 2015 да лістапада 2016 года — старшыня Адэскай абласной адміністрацыі[7].

Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў ліпені 2017 года. Палітык быў дэпартаваны з Украіны ў лютым 2018 года. Міхаіл Саакашвілі транзітам праз Польшчу адправіўся ў Нідэрланды. 28 мая 2019 года новаабраны Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены ва ўказ свайго папярэдніка Пятра Парашэнкі і вярнуў грамадзянства Міхаілу Саакашвілі[8].

7 мая 2020 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Міхаіла Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформ[9].

Крымінальны пераслед

23 сакавіка 2014 года быў выкліканы для дачы паказанняў у галоўную пракуратуру Грузіі, дзе яго планавалі дапытаць наконт памілавання ім у 2008 годзе чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў дэпартамента канстытуцыйнай бяспекі МУС Грузіі, асуджаных у якасці фігурантаў справы аб забойстве 28 студзеня 2006 года банкаўскага служачага С. Гіргвліяні, а таксама за супрацьпраўныя дзеянні ў адрас яго знаёмага Левана Бухаідзэ. Як сведка, М. Саакашвілі, павінен быў прысутнічаць яшчэ па дзевяці крымінальных справах, у т. л. аб гібелі ў 2005 годзе прэм’ер-міністра Грузіі Зураба Жваніі[10].

28 ліпеня 2014 года Саакашвілі быў абвінавачаны ў перавышэнні паўнамоцтваў пры разгоне апазіцыйнай акцыі ў лістападзе 2007 годзе, разгроме тэлекампаніі «Імедзі» і канфіскацыі ўласнасці ў заснавальніка гэтай тэлекампаніі Бадры Патаркацышвілі. Знаходзячыся у Нью-Ёрку, Саакашвілі заявіў аб тым, што «не будзе прыходзіць на допыт у галоўную пракуратуру Грузіі і не мае намеру супрацоўнічаць са следчымі органамі» краіны.

1 жніўня 2014 года Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна выбраў папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрымання[11]. Саакашвілі назваў свой завочны арышт неабгрунтаваным, а абвінавачванні — надуманымі і беспадстаўнымі[12].

5 студзеня 2018 года Тбіліскі гарадскі суд завочна прысудзіў Саакашвілі 3 гады турмы.

Ён нелегальна вярнуўся ў краіну напярэдадні мясцовых выбараў. 1 кастрычніка 2021 года Міхаіл Саакашвілі быў затрыманы[13].

Вяртанне палітык патлумачыў гатоўнасцю змагацца разам са сваімі суайчыннікамі ў краіне на мясцовых выбарах, якія адбыліся 2 кастрычніка[14]. Для Саакашвілі і яго аднапартыйцаў было вельмі прынцыпова выйграць іх, аднак гэта не атрымалася[15].

Асабістае жыццё

Саакашвілі жанаты з грамадзянкай Нідэрландаў Сандрай Рулафс (якая мае таксама і грамадзянства Грузіі), выхоўвае двух сыноў — Эдуарда (нар. 1995) і Нікалоза (нар. 2005). Да знаёмства з будучым мужам Сандра — былая супрацоўніца Чырвонага Крыжа — паспела наведаць Кутаісі ў складзе гуманітарнай групы[16].

У кастрычніку 2021 года стала вядома, што Саакашвілі знаходзіцца ў блізкіх адносінах з народным дэпутатам Украіны Лізаветай Ясько[17].

Зноскі

  1. Micheil (Michail) Saakaschwili // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Micheil Saakaschwili // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. nn.by(недаступная спасылка)
  4. nn.by(недаступная спасылка)
  5. Указ Президента України № 77/2015 «Про призначення Міхеіла Саакашвілі Радником Президента України» Архівавана 15 лютага 2015. (укр.)
  6. Указ Президента України № 78/2015 «Про Дорадчу міжнародну раду реформ» (укр.)
  7. pravda.com.ua
  8. president.gov.ua
  9. Зеленский назначил Саакашвили главой исполнительного комитета реформ, РБК (руск.)
  10. Саакашвили допросят как свидетеля по десяти уголовным делам // Forbes
  11. СМИ: суд Тбилиси заочно арестовал экс-президента Грузии Саакашвили // РИА Новости
  12. Саакашвили назвал безосновательными обвинения грузинской прокуратуры // РБК
  13. Nashaniva.com
  14. У Грузіі затрымалі Саакашвілі(нявызн.), Звязда (1 кастрычніка 2021). Праверана 2 кастрычніка 2021.
  15. Кіруючая партыя ў Грузіі лідзіруе на мясцовых выбарах з 48,56% галасоў(нявызн.), Звязда (1 кастрычніка 2021). Праверана 2 кастрычніка 2021.
  16. САНДРА ЭЛИСАБЕТ РУЛОФС-СААКАШВИЛИ (руск.)
  17. Девушка Саакашвили обратилась к властям Украины с просьбой о помощи: Украина: Lenta.ru (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Прызнання
Катэгорыя·Прэзідэнты Грузіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Арменія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна заслуг pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Постаці Адэскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі