wd wp Пошук:

Зураб Жванія

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Жванія.

Зураб Жванія (9 снежня 1963 — 3 лютага 2005) — грузінскі палітык і грамадскі дзеяч. Прэм’ер-міністр Грузіі ў 2003—2005. Загінуў пры нявысветленых абставінах.

Біяграфія

У 1985 годзе атрымаў дыплом біялагічнага факультэта Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго да 1992 года працаваў на кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл таго ж факультэта. У 1989 годзе Жванія стварыў у Грузіі рух «зялёных», а затым — Партыю «зялёных», стаўшы яе першым старшынёй. На працягу двух гадоў ён з’яўляўся сустаршынёй Партыі «зялёных» Еўропы.

У 1993 годзе Зураб Жванія заняў пасаду генеральнага сакратара кааліцыйнай партыі, створанай для падтрымкі палітыкі Эдуарда Шэварднадзэ, — Саюза грамадзян Грузіі (СКГ). 25 лістапада 1995, пасля перамогі СКГ на выбарах, ён быў абраны старшынёй парламента Грузіі. Праз чатыры гады быў пераабраны на гэтую пасаду, аднак 1 лістапада 2001 года падаў у адстаўку, матываваўшы сваё рашэнне пратэстам супраць палітыкі Эдуарда Шэварнадзэ.

У чэрвені 2002 года Жванія афіцыйна заявіў аб сваім выхадзе з партыі СКГ, а таксама з аднайменнай парламенцкай фракцыі. 6 чэрвеня 2002 г стварыў і ўзначаліў парламенцкую фракцыю «Дэмакраты». З 17 чэрвеня 2002 года — старшыня палітычнай арганізацыі «Аб’яднаныя дэмакраты».

У парламенцкіх выбарах 2003 прымаў удзел у якасці аднаго з лідараў перадвыбарчага блока «Бурджанадзэ — Дэмакраты». Пасля «рэвалюцыі ружаў», у выніку якой прэзідэнтам Грузіі стаў Міхаіл Саакашвілі, Жванія быў ​​прызначаны дзяржаўным міністрам Грузіі.

17 лютага 2004 г. грузінскі парламент зацвердзіў Жванія на пасадзе прэм’ер-міністра рэспублікі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143423584 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Zurab Zhvania // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143423584 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143423584 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тбілісі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Спікеры парламента Грузіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Тбілісі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Грузіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Тбіліскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных