wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлючэнка. Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэ́нка[1] (17 сакавіка 1909 — 24 сакавіка 1975) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1954), прафесар (1954), акадэмік Акадэміі навук БССР (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Глухавічы (былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыў хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 года на пасадзе асістэнта кафедры фізічнай і калоіднай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў аспірантуры пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1938—1941 і 1943—1965 гадах загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі, 1957—1968 — загадчык радыехімічнай лабараторыі, 1943—1947 — дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адначасова М. М. Паўлючэнка ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР у 1937—1941 і 1944—1959 гадах, з 1957 года — загадчык лабараторыі мінеральных солей і ўгнаенняў. З 1959 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР: у 1959—1966 гадах — дырэктар, з 1966 года — загадчык лабараторыі цвёрдафазных рэакцый.

Памёр 24 сакавіка 1975 года.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Навуковая дзейнасць вучонага ў галіне тэорыі тапахімічных рэакцый, кінетыкі і механізме гетэрагенных хімічных рэакцый, радыяхіміі, малекулярным і эмісійным спектральным аналізе, абагачэнню калійных солей. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскія і 40 кандыдацкіх дысертацый.

З 1957 года М. М. Паўлючэнка быў членам пленума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР[2]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Прикладная спектроскопия», «Доклады АН БССР», «Известия АН БССР», шэрагу вучоных саветаў[2].

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2]. Сярод апублікаваных прац вучонага:

Узнагароды

Памяць

Мемарыяльная дошка на будынку Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі[3].

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 Павлюченко Михаил Михайлович // История БГУ(руск.)
  3. Павлюченко Михаил Михайлович // Знаменитые люди Гомельщины(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Дэканы хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Фізікахімікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак