wd wp Пошук:

Калійныя солі

Сільвініт

КАЛІ́ЙНЫЯ СО́ЛІ, асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёгкарастваральных каліевых і каліева-магніевых мінералаў: сільвіну, карналіту, палігаліту і інш. Карысны выкапень. Пашыраны ў асадкавай абалонцы Зямлі, залягаюць пластамі, лінзамі, купаламі, гнёздамі. Колькасць аксіду калію К2О у прамысловых пакладах 12-30 %.

Найбольшыя запасы калійных солей маюць Канада, Германія, Расія, ЗША.

На Беларусі паклады калійных солей сканцэнтраваны ў паўночнай частцы Прыпяцкага прагіну: Старобінскае радовішча ў Мінскай вобласці і Петрыкаўскае радовішча ў Гомельскай вобласці. Агульныя запасы калійных солей ацэньваюцца ў 6,5 млрд тон. Старобінскае радовішча распрацоўваецца вытворчым аб’яднаннем «Беларуськалій».

Калійная соль — асноўная сыравіна, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні, металічны калій і яго злучэнні. На Беларусі вытворчасць калійных угнаенняў вядзецца ў горадзе Салігорск.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да дапрацоўкі па геалогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Карысныя выкапні