wd wp Пошук:

Міхаіл Іосіфавіч Чахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чахоўскі. Міхаіл Іосіфавіч Чахоўскі (1763 — пасля 1825(?)) — беларускі архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму. Аўтар праектаў пабудоў у Чэрвені, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Барысаве[1]. У 1805—1825 гадах працаваў мінскім губернскім архітэктарам[2]. Тытулярны саветнік.

Біяграфія

У 18041831 гадах займаўся архітэктурнай практыкай у Мінску[3].

Пасля пажару 1809 года займаўся аднаўленнем будынка Троіцкага манастыра базыльянак, з прыбудовай да яго з усходу галерэі.

На заказ Мінскага дабрачыннага таварыства архітэктар М. Чахоўскі распрацаваў праект пабудовы на рыначным Траецкім пляцы комплексу касцёла і шпіталя сясцёр міласэрнасці. Гэты комплекс быў пабудаваны ў 1811 годзе. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляўся велізарны касцёл у стылі ампір, па баках да якога прылягалі манастырскія карпусы[4].

У 1814 годзе распрацаваў праект новага каменнага касцёла Святой Тройцы, арыентаванага галоўным фасадам на вуліцу Траецкую, але на пабудову храма не хапіла сродкаў. Вядома, што на вуглу Аляксандраўскай і Траецкай быў збудавана аднапавярховы каменны будынак плябаніі з вялікім склепам і дзве невялікія крамы, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы[5].

М. Чахоўскі з’яўляецца верагодным аўтарам праекту мінскіх гандлёвых радоў, пабудаваных у 1810—1817 гадах.

У 18171825 гадах Мінскі губернскі архітэктар[3].

У 1819 годзе правёў рэканструкцыю мінскай ратушы, калі да яе паўднёва-ўсходняга фасада прыбудавалі арыгінальную агароджу, упрыгожаную ляпным дэкорам і маляўнічымі кампазіцыямі.

У 1824 годзе склаў праект рамонту і частковай рэканструкцыі Петрапаўлаўскай царквы ў Мінску[6].

Разам з Казімірам Хршчановічам кіраваў будаўніцтвам Пішчалаўскага замка[7].

М. Чахоўскі згадваецца, як губернскі архітэктар, яшчэ ў 1825 годзе, але яго далейшы лёс невядомы.

Творчасць

Работы: праекты будынка ўрадавай установы і будынка павятовага і ніжняга земскага суда ў Чэрвені (18031806), флігеля для павятовага казначэйства ў Мазыры (1804), будаўніцтва духоўнай семінарыіА. Мельнікавым) і дома К. Шэмета па вул. Францысканскай у Мінску (1803), праекты будынкаў урадавай установы для Вілейкі, казначэйства і гараднічага праўлення для Бабруйска, 2-павярховага корпуса і 3 флігеляў для казначэйства і гараднічага праўлення ў Слуцку, дома гараднічага ў Пінску (усе 1806), моста цераз р. Свіслач у Мінску (1812), вайсковых пабудоў у Мінску і дваранскага дома ў Бабруйску (1814), корпуса ўрадавай установы і казначэйства ў Пінску і будынка ўрадавай установы з архівам і казначэйства ў Барысаве (1817), праект рамонту і частковай рэканструкцыі Кацярынінскай (Петрапаўлаўскай) царквы ў Мінску (1824)[3].

Зноскі

  1. 250 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА ЧАХОЎСКАГА
  2. Дойлідства Беларусі. Частка 1 (А-БЯРОЗА) Архівавана 18 лютага 2017.
  3. 1 2 3 Чахоўскі Міхаіл Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. Сувораўскае ваеннае вучылішча Архівавана 13 верасня 2011.. // Сайт «Мінск стары і новы».  (Праверана 14 снежня 2010).
  5. (бел.)  Дзянісаў У. М. Першы касцёл // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — С. 310.
  6. Чахоўскі Міхаіл Іосіфавіч
  7. Турэмныя вежы ня вытрымалі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Мінскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1825 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Слуцка
Катэгорыя·Архітэктары Чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары Вілейкі
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1763 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Мазыра
Катэгорыя·Тытулярныя саветнікі