wd wp Пошук:

Міхалінак

Сюды перасылаецца запыт «Чарнечына». На гэту тэму патрэбны асобны артыкул. Міхалі́нак[1] (трансліт.: Michalinak, руск.: Михалинок) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана ў калгасе «Новы шлях», за 24 км ад Бярозы, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

У 1886 годзе — хутар у Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, існаваў цагельны завод. У 1890 годзе — фальварк Міхалінок, адно з уладанняў Мар’і Казакевіч. У 1905 годзе ў Чарнякоўскай воласці фальварак Міхалін.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — ў складзе Польшчы, у 1924 годзе в. Міхалін у Мацвеевіцкай1926 Міжлеская) гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

У 1925 годзе партызаны спалілі Міхалінскі лесазавод фірмы «Агрумарыя». З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Міжлескім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 воінаў-землякоў.

У кастрычніку 1940 года ў вёсках Міхалінок і Чарнечына быў арганізаваны калгас імя Калініна, які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Новы шлях», у сваю чаргу ў 1987 годзе далучанага да калгаса «Чырвоны сцяг». Паводле перапісу 1959 года сяло, вёска і хутар.

У 1972 годзе вёска Чарнечына (98 жыхароў у 1970) злілася з вёскай Міхалін і была знята з уліку[2].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міхалі́нкі, мн.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Міжлескі сельсавет
Вікіпедыя:Перанакіраванні замест артыкулаў
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы