wd wp Пошук:

Мірча Эліядэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эліядэ.

Мірча Эліядэ (рум.: Mircea Eliade; 13 сакавіка 1907, Бухарэст — 22 красавіка 1986, Чыкага) — румынскі пісьменнік, гісторык рэлігій і даследчык міфалогіі.

Біяграфічныя звесткі

Па паходжанні румын. Скончыў Бухарэсцкі ўніверсітэт. Вывучаў санскрыт у Індыі. Прафесар Чыкагскага ўніверсітэта з 1957 года, грамадзянін ЗША з 1966 года. Аўтар больш за 30 навуковых, літаратурных і філасофскіх прац, перакладзеных на 18 моў свету. Свабодна валодаў дзесяццю мовамі (румынскай, французскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, іўрыт, фарсі, санскрытам, палі, бенгалі).

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць

З яго прац па гісторыі рэлігіі найбольш каштоўнымі з’яўляюцца працы, прысвечаныя шаманізму, ёзе, касмаганічным міфам. Таксама даследаваў пераход ад міфалагічнага апісання свету да гістарычнага.

Даследаваў праблемы касмалогіі, пераходу ад міфалагічных да раннегістарычных апісанняў свету метадамі герменеўтыкі. Аўтар шматлікіх фундаментальных прац па міфалогіі, гісторыі культуры, рэлігіязнаўстве, гісторыі літаратуры, містычных, эзатэрычных практыках і вучэннях (напр., ёга, шаманства) і інш. Лічыў, што сакральнае (свяшчэннае) з’яўляецца структурай чалавечай свядомасці. Адно з галоўных адрозненняў паміж чалавекам архаічнага і сучаснага грамадстваў бачыў у тым, што першы заўсёды адчуваў сябе непарыўна звязаным з Космасам і касмічнымі рытмамі, тады як сутнасць другога заключаецца ў яго сувязі з гісторыяй.

Сярод асноўных прац М. Эліадэ — «Космас і гісторыя: Міф аб вечным вяртанні» (1954), «Ёга, несмяротнасць і свабода» (1958), «Сакральнае і прафаннае: Сутнасць рэлігіі» (1959), «Вобразы і сімвалы» (1961), «Міф і рэальнасць» (1963), «Шаманізм: Архаічныя тэхнікі экстазу» (1964), «Гісторыя рэлігійных ідэй» (Т. 1-3; 1978-85) і інш.

Літаратурная творчасць

Акрамя навуковых працаў М. Эліядэ напісаў шмат фантастычных твораў з такімі характэрнымі элементамі, як вампіры, злыя духі, прывіды, скрыўленне часу, пошукі бессмяротнасці. За раман «Дзяўчына Крысціна» (Domnişoara Christina, 1936), прысвечаны эротыцы і смерці ў чалавечым жыцці, галоўным героем якога з’яўляецца вурдалак (рум.: strigoi) М. Эліядэ быў абвінавачаны ў распаўсюдзе парнаграфіі і адхілены ад выкладчыцкай дзейнасці. Большасць яго літаратурных твораў так ці іначай звязаныя з ідэяй «іншага свету», схаванага за паўсядзённай рэчаіснасцю.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 1 лістапада 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Гісторыкі ЗША
Катэгорыя·Румынскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выкладчыкі Бухарэсцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Рэлігіязнаўцы
Катэгорыя·Выпускнікі Калькуцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Даследчыкі міфалогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бухарэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чыкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Францыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Традыцыяналізм
Катэгорыя·Гісторыкі Румыніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі Бухарэсцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі